Пасля таго як зборная Ісландыі згуляла ў гасцях унічыю з Нарвегіяй (1:1) і прабілася ў стыкавыя матчы ЧС-2014, яе трэнер Ларс Лагербек і капітан Арон Гунарсан радаваліся поспеху.

«Вядома, я не мог такога ўявіць, калі ўзяўся трэніраваць гэтую каманду, — кажа шведскі спецыяліст Ларс Лагербек. — Хоць у студзені, калі наш шлях толькі пачынаўся, мы размаўлялі пра гэта з гульцамі. У нас быў рэальны шанец заняць адно з двух першых месцаў у групе. У футболе ніколі нельга нічога прадбачыць, а справы ў нас ішлі ўсё лепш і лепш».

«У мяне няма пажаданняў, з кім я б хацеў сустрэцца ў стыкавых матчах. … Калі мы праб'емся на чэмпіянат свету, мой кантракт будзе прадоўжаны на паўгода. Добра было б выйграць «стыкі», тады я яшчэ на паўгода буду забяспечаны працай».

Паўабаронца зборнай Ісландыі Арон Гунарсан дадае: «Мы зрабілі тое, што павінны былі. Верылі мы самі ў поспех, усё ў выніку скончылася добра, і мы гэтым ганарымся. Не магу апісаць свае пачуцці.

Мы дрэнна пачалі матч з Нарвегіяй і не паказвалі свой футбол. Думаю, усё гэта і так заўважылі. Няхай гэтым разам усё склалася добра, нам трэба зрабіць з гэтага высновы. Зборная Нарвегіі - моцны супернік, які можа гуляць выдатна, нават калі ў яго дрэнная сітуацыя ў групе. Узяць у двух матчах з Нарвегіяй чатыры ачкі - выдатнае дасягненне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?