Аляксандр застрэліўся выпадкова.
Як паведаміў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук, па выніках праверкі было адмоўлены ў завядзенні крымінальнай справы. Не выяўлена фактаў, што участковага Івацэвіцкага РАУСа забілі.
«Цялесныя пашкоджанні ён нанёс сабе ў выніку неахайнага абыходжання з табельнай зброяй – выпадковы стрэл»,
– сказаў Макарук.
Учасктовы міліцыянт Аляксандр памёр 10 ліпеня ў бальніцы. Ён смяротна параніў сябе з табельнага пісталета, але сам здолеў выклікаць «хуткую дапамогу».