Паўнавартаснае сэксуальнае жыццё мае мноства пераваг для здароўя чалавека. Сэкс умацоўвае сэрца, зніжае рызыку дыябету, паляпшае працэс кровазабеспячэння. Аднак, бываюць сітуацыі, калі адмова ад сэксу важней для самаадчування, сэксолагі склалі іх спіс.

Напрыклад, як лічаць эксперты з Цэнтра сэксуальнага здароўя ў Вялікабрытаніі, ад кантакту лепш устрымацца, калі хто-небудзь з партнёраў пакутуе ад інфекцыі мочаправодных шляхоў. Той, хто пакутаваў гэтым захворваннем, ведае: падчас палавога акту можа ўзнікаць моцны боль.

Прычына гэтага — запаленчы працэс, выкліканы мікраарганізмамі, якія канцэнтруюцца на слізістай абалонцы моча праводнага тракту.

Іншая прычына, па якой варта адмовіцца на час ад сэксу — нядаўна перажыты жанчынай аборт. Пасля працэдуры штучнага перапынення цяжарнасці павінна прайсці як мінімум 45 дзён перш, чым адбудзецца блізкасць.

Таксама эксперты не раяць жанчынам спяшацца з сэксам адразу ж пасля родаў або выкідышу.

Вагінальная інфекцыя, ад якой пакутуе партнёрка, — таксама важкая прычына для адмовы ад сэксу на карысць здароўя. Вагінальныя інфекцыі выклікаюць раздражненне і запаленчы працэс. Калі ж жаданне раптам апынеца мацней медычных рэкамендацый, неабходна абавязкова выкарыстоўваць прэзерватыў падчас палавога акту.

Сэкс пад забаронай і пры ўмове, калі адзін з партнёраў пакутуе ад гепатыту В. Не забывайце: гэта захворванне перадаецца палавым шляхам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?