Сенатары ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый ЗША дасягнулі кампрамісу па пытанні аб бюджэце краіны, паведамляе Reuters.

Аб дасягненні дамоўленасці, якая дазволіць павялічыць парог дзярждоўгу ЗША і спыніць прыпыненне дзейнасці ўрада краіны , заявілі лідары дэмакратаў і рэспубліканцаў у Сенаце Гары Рыд і Мітч МакКонэл.

У прыватнасці, кампрамісу ўдалося дасягнуць дзякуючы карэкціроўцы фінансавання праграмы аховы здароўя.

У Белым доме адзначылі, што частковае памяншэнне фінансавання не было саступкай рэспубліканцам, якія выступаюць супраць рэформаў Барака Абамы, а «разумнай карэкціроўкай».

Мяркуецца, што абедзве палаты кангрэса, а таксама прэзідэнт ўхваляць дасягнутыя кампрамісныя пагаднення ў ноч з серады на чацвер.

Барак Абама выказаў ўхваленне пагаднення аб павышэнні планкі дзяржаўнага доўгу і аднаўленні фінансавання федэральных устаноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?