16.10.2013 / 20:52

У Пінску завялі справу па факце смерці 2-гадовага пацыента бальніцы 6

Хлопчык памёр пасля аперацыі. Магчымая прычына — халатнасць медработніка.

Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата і расследуецца справа на падставе ч. 2 арт. 162 КК (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента) па факце смерці малалетняга дзіцяці ў Пінскай цэнтральнай бальніцы.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук, следствам устаноўлена, што 12 кастрычніка прыкладна ў 20.00 у лячэбную ўстанову быў дастаўлены двухгадовы жыхар Пінска з дыягназам «іншароднае цела ў бронхах».

У прыёмным пакоі хлопчыка агледзелі ўрачы, пасля чаго была прызначана аперацыя, якая праводзілася ў аперацыйным аддзяленні, дзе ў той жа дзень дзіця памерла.

Паводле слоў Макарука, падчас першапачатковай праверкі апытаны медыцынскія работнікі, якія аказвалі дапамогу дзіцяці, сваякі малалетняга, агледжана цела хлопчыка. Выняты дзве пацеркі.

«Ёсць дастатковыя прычыны меркаваць, што дзіця памерла з-за неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі бальніцы», — сказаў Макарук.

Цяпер следчы працягвае працу на месцы здарэння, праводзіць неабходныя следчыя дзеянні для ўстанаўлення ўсіх акалічнасцяў трагедыі.

Нагадаем, у 2009 па гэтым жа складзе злачынства (ч. 2 арт. 162 КК) былі асуджаны тры ўрачы Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, з-за непрафесійных дзеянняў якіх памерла малалетняе дзіця.

Суд прыгаварыў кожнага з урачоў да трох гадоў пазбаўлення волі з умоўным невыкарыстаннем пакарання тэрмінам на два гады. Акрамя таго, двое з іх былі пазбаўлены права займацца медыцынскай дзейнасцю: адзін на тры гады, другі — на два.

0
мнение / Адказаць
16.10.2013 / 21:47
На 2 , на 3 года..... Угробил человека- иди работай руками. Диплома врача- лишить. Пожизненно !!!!
0
пациент / Адказаць
16.10.2013 / 23:25
Пост-советские врачи - это страшное явление. Фактически, они ни за что не несут ответственности. Угробил человека - ничего страшно, тебя всё равно не осудят.
0
Голос разума / Адказаць
16.10.2013 / 23:26
Ты кто такой давай до свидания, ты там был, ты знаешь как людей спасать, а скольким они помогли, ты знаешь? Сам вышку получи и спасай, потребитель.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру