16.10.2013 / 21:49

Абвешчаны ў вышук былы ахоўнік універсама «Валгаград», якога абвінавацілі ў смерці наведніка 7

Справа атрымала нечаканы паварот.

 

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску, падчас расследавання крымінальнай справы супраць былога супрацоўніка службы бяспекі ўніверсама «Валгаград», устаноўлены новыя акалічнасці.

Наведнік універсама атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, пасля якіх памёр у бальніцы. Па дакументах, якія следчыя забралі са шпіталя, былі праведзены дадатковыя экспертызы.

Паколькі на пачатковым этапе расследавання адсутнічалі падставы лічыць дзеянні ахоўніка наўмыснымі і ён супрацоўнічаў са следствам, яго не бралі пад варту – знаходзіўся пад абавязацельсвтам аб яўцы. Але мужчына збег.

Затрымаць яго пакуль не атрымалася. Ён абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.

Разам з тым, на падставе атрыманых доказаў і экспертных заключэнняў

дзеянні ахоўніка кваліфікаваны як наўмыснае нанясенне цяжкога цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць.

Раней ён праходзіў па артыкуле «Прычыненне цяжкага ці меней цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці».

Нагадаем, канфлікт здарыўся 30 чэрвеня. 27-гадовага Івана пасля збіцця ахоўнікам ва ўніверсаме «Валгаград» у Мінску непрытомнага адвезлі ў рэанімацыю. Ён заставаўся ў коме амаль паўтара месяца. І памёр, так не апрытомеўшы. У яго засталіся маладая жонка і дзевяцімесячная дачка.

СМ

0
Gorliwy Litwin / Адказаць
16.10.2013 / 23:36
тое самае, што і з Пцічкіным, па сутнасці. Забітыя - лахі і цярпілы, забойцы - сацыяльна-блізкія элементы.
0
Gorliwy Litwin / Адказаць
16.10.2013 / 23:36
тое самае, што і з Пцічкіным, па сутнасці. Забітыя - лахі і цярпілы, забойцы - сацыяльна-блізкія элементы.
0
Анатоль / Адказаць
17.10.2013 / 00:28
Бандыты бандытау не саджаюць цi забойцы забоцау не саджаюць. Лука, нука знайдзi яго , ты ж можа ш за дзень "раскрыць" справу, во табе яшчэ адзiн шанец.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру