17.10.2013 / 19:14

«Ні рубля з бюджэту»: летась на Палац Незалежнасці выдзяляліся дадатковыя $6 мільёнаў 17

У ліпені 2012 года на будаўніцтва Палаца Незалежнасці з мінскага бюджэту было дадаткова выдзелена 50 мільярдаў рублёў - каля $6 мільёнаў у эквіваленце.

Прычым са слова «дадаткова» зразумела, што гэта былі не першыя выдаткі Мінгарвыканкама.

Гэты факт абвяргае словы Аляксандра Лукашэнкі наконт крыніц фінансавання будынку.

«Сёння часта крытыкуюць за Палац Незалежнасці. Яны нават не ведаюць, колькі гэта каштуе, за якія грошы пабудаваны.

Там няма ніводнага бюджэтнага рубля», -- заявіў ён.

«Адміністрацыйны будынак на тэрыторыі ў межах вул. Арлоўская-пр.Пераможцаў-р.Свіслач» быў уключаны ў Інвестыцыйную праграму горада Мінска на 2013 год.

NN.by

0
Васіль / Адказаць
17.10.2013 / 19:24
Ну так брахаць, Саша ..., ну ... ..., ты ж кіруеш краінай.
0
Юзік / Адказаць
17.10.2013 / 19:40
Цікава, пакінуць афіцыйныя СМІ гэтую цытату, ці паціху выдаляць, як ужо не раз рабілі, калі шэф губляў пачуццё меры, імправізуючы пад час сваіх палымяных прамоў, са шчырымі інтанацыямі ў голасе і чэсным позіркам выдаючы відавочную брахню за чыстую праўду?
0
Z / Адказаць
17.10.2013 / 19:49
А я ўжо і не здзіўляюся таму, што наш Саша ў чарговы раз набрахаў. Вешаць лапшу на вушы нашаму народу- у яго ўжо даўняя звычка.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру