18.10.2013 / 13:34

Раніцай у суботу прагназуюць першы снег 5

19 кастрычніка прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай у цэнтральных і ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег, днём пераважна без ападкаў.

Вецер чакаецца паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с.

У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходзе месцамі сіноптыкі прагназуюць вецер з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 1-4 градусы, па захадзе чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў.

Днём паветра прагрэецца да плюс 4-9 градусаў.

0
Кнехт / Адказаць
18.10.2013 / 20:09
Я по первому снегу в бреду Много раз жарким летом ходил. Кто-то, видно случайно, звезду Иль фонарь мне под глаз посадил. Кнехт+Есенин ;)
0
Эверэст Конikа / Адказаць
20.10.2013 / 18:01
IДЫЛIЯ У блакiтным небе, Пасярод зямлi, Ледзяныя хмаркi Не плылi - цвiлi; Цалавала й сонца Срэбру белых гор, l звiнеу i лiуся Прамянiсты хор; А здаля, насустрач, Ад крыштальных рэк На дзiвацкай шхуне Плыу антычны грэк. l зiрнуу агнiста, Хвалi гнау вяслом... l паклау ен кветку Раптам у шалом. l з нябес ссiнелых - Кропелькi вады, Знiчкамi ляцелi - Талымi - iльды; Нiкавеу суметау Незлiчоны яр, l ад шчасця плакау З небыцця ваяр! PS. Выбачайце за недасканалыя лiтары - тэхнiчная праява!..
0
Кнехт / Адказаць
21.10.2013 / 06:52
2 Эверэст Конikа Вельмі прыгожы верш! Але навошта Вы паставілі яго ў рубрыку "Надвор'е"? Тут яго ніхто не знойдзе і не прачытае. Лепш памясціце яго ў рубрыку "Літаратура" пад апошнім творам якога-небудзь вядомага паэта, напрыклад, Стася Карпава. ;) Там яго прачытаюць аматары прыўкраснага слова і належна ацэняць. Пішыце яшчэ. Поспехаў.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру