У Беларусі неабходна падумаць аб стварэнні новага афіцыйнага слогана.

Фота ByMedia.net.

Фота ByMedia.net.

Такое меркаванне выказаў сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Аляксандр Радзькоў на семінары для членаў арганізацыі.

«За моцную і квітнеючую Беларусь!» — гэта добра, але трэба далей ісці, нейкія новыя аспекты шукаць», — сказаў Аляксандр Радзькоў.

Ён адзначыў, што не так даўно тэму нацыянальнай ідэі ўздымаў Лукашэнка.

Аляксандр Радзькоў падкрэсліў, што Беларусь, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, можа захаваць традыцыйныя цывілізацыйныя каштоўнасці, у тым ліку хрысціянскія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?