Нацыянальная авіякампанія «Белавія» аднавіла выкананне чартарных рэйсаў у Егіпет пасля больш чым паўтарамесячнага перапынку.

Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец, першы самалёт 18 кастрычніка вылецеў у Хургаду ў 9.11 раніцы па мінскім часе (прылёт у 13.26). Паводле слоў Чаргінца, самалёт на 148 пасажырскіх месцаў загружаны практычна поўнасцю: у Хургаду паляцелі 143 дарослыя пасажыры і шэсць дзяцей да двух гадоў.

20 кастрычніка «Белавія» таксама адновіць палёты ў Шарм-эль-Шэйх.

Чаргінец мяркуе, што загрузка самалётаў у егіпецкім напрамку «будзе добрай». Цяпер «Белавія» выконвае чартарныя рэйсы ў егіпецкія гарады Шарм-эль-Шэйх і Хургаду па замове турыстычнага аператара «Тэз Тур».

У сярэдзіне жніўня з-за сітуацыі ў Егіпце МЗС Беларусі заклікаў беларускіх турыстаў устрымацца ад наведвання гэтай краіны. У канцы жніўня «Белавія» прыпыніла выкананне чартарных рэйсаў у Егіпет: у Шарм-аль-Шэйх — 27 жніўня, у Хургаду — 30 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?