Фота зроблена настаўніцай Шчарбінінай да рамонту.

Фота зроблена настаўніцай Шчарбінінай пасля рамонту.

Жанна Шчарбініна з вёскі Аўсянка Горацкага раёна да нядаўняга часу працавала настаўніцай у мясцовай школе. Цяпер яна вымушана сысці з працы. Жанна баіцца, што ў яе могуць адабраць і яе прыёмную дачку.

Пра настаўніцу працы з Аўсянкі беларусы даведаліся ў канцы жніўня, калі яна звярнулася ў СМІ і паказала, у якім жудасным кабінеце даводзіцца навучаць школьнікаў.

«У гэтым кабінеце не рабілі рамонту сем гадоў. Калі я вярнулася з летняга адпачынку, ён знаходзіўся ў тым самым стане, што і раней, хоць у школе праводзіўся рамонт. Я напісала ў Міністэрства адукацыі, яны перакінулі ліст у Горацкі райвыканкам. Адтуль адказалі, што ў школе рамонт рабілі. Хоць мой кабінет ён не закрануў. Таму ў мяне не засталося іншага выбару, як звярнуцца да журналістаў», — расказвае Шчарбініна.

Да лядовага палаца — на папутках

Жанна Шчарбініна сумяшчае працу з грамадскай дзейнасцю. Яна з’яўляецца дэпутатам Аўсянкаўскага сельскага савета і сябрам Аргкамітэта па стварэнні партыі БХД. Жанна кажа, што палітычнай дзейнасцю пачала займацца выпадкова, але небеспаспяхова. Дзякуючы яе зваротам удалося пабудаваць станцыю абезжалезвання вады ў Аўсянцы і прадухіліць узбуйненне свінагадоўчага комплексу побач з вёскай. Будаваць планавалі ў абыход экалагічнага заканадаўства.

Аднак пасля асвятлення ў СМІ сітуацыі ў школе ціск на настаўніцу ўзмацніўся. «Рамонт усё ж зрабілі, але ці гэта можна назваць рамонтам? Знізу наклеілі шпалерную стужачку, а на ўсё астатняе не звярнулі ўвагі. У кабінеце не працуе асвятленне, шыбы трухлявыя», — кажа яна.

Дзіўная эканомія

Кабінет, поводле Шчарбінінай, не адзіная праблема школы. «На рамонт было выдзелена 750 мільёнаў рублёў. На іх усталявалі шклопакеты ў басейн, які ўваходзіць у склад школьнага спорткомплексу. Раней гэты басейн працаваў толькі ў час ацяпляльнага сезону, а з кастрычніка 2012 ён не функцыянуе зусім! Пры гэтым сярод персанала школы застаюцца супрацоўнікі, адказныя за басейн. Напрыклад, у нас ёсць пасада хларыста. Увесь гэты час яны атрымліваюць заробак. Таксама ў каштарыс школы ўключаны заняткі па плаванні», — абураецца Жана Шчарбініна.

Дэпутатка ўжо даслала ліст у КДК з патрабаваннем разабрацца ў мэтазгоднасці выдаткоўвання грошай на ўтрыманне басейна. Сітуацыю ў калектыве Жанна таксама не называе здаровай.

«У нас звольнілася многа настаўнікаў. Цяпер у школе з 140 вучнямі працуюць 21 настаўнік і 22 тэхнічныя супрацоўнікі, хоць гэта не перашкаджае дырэктарцы пастаянна нагружаць настаўнікаў іншай працай: праполкамі клумб і суправаджэннем вучняў у аўтобусах. У выніку ў пачатку верасня я звольнілася па ўласным жаданні, бо не хацела больш знаходзіцца ў абстаноўцы непавагі да сябе», — паведамляе Жанна.

Таня ў небяспецы

Цяпер Шчарбініна на поўную стаўку працуе прыёмнай маці — яна ўжо цягам пяці гадоў выхоўвае дачку Таццяну.

«Неўзабаве пасля таго, як я напісала заяву, да мяне прыехалі правяраючыя з раённага аддзела адукацыі. Сустрэча з імі ледзь не давяла мяне да нервовага зрыву. У выніку праверкі яны напісалі пратакол, згодна з якім маёй прыёмнай дачцэ няма дзе захоўваць адзенне і канцылярскія прылады. Яны пагутарылі з ёй ў школе. Не ведаю, што яны ў яе пыталі, аднак указалі, што Таня ноччу падае з двухпавярховага ложка, хоць такога ніколі не здаралася! Ды і хібы за пяць гадоў праверак чамусьці знайшлі толькі цяпер.

Да таго ж мяне абвінавацілі ў «катэгарычнай адмове браць другое прыёмнае дзіця». Насамрэч, у дамове прыёмнай маці дадалі пункт аб абавязковым другім дзіцяці — такім чынам выконваюць загад Лукашэнкі скараціць колькасць дзіцячых дамоў. Але я не магу гэта зрабіць, бо ў мяне не хапае метражу жылплошчы», — кажа Шчарбініна.

У выніку Жанна напісала тлумачальную, але ўсё ж баіцца, што чыноўнікі могуць і забраць яе прыёмную дачку. Пры гэтым праца прыёмнай маці застаецца адзіным сродкам даходу яе сям’і. «У школу я вяртацца не збіраюся, а ў вёсцы працы знайсці амаль немагчыма», — тлумачыць былая настаўніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?