Грамадства11

МХД збіраецца вылучыць на выбарах 50 кандыдатаў у дэпутаты

Грамадскае аб'яднанне «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» (МХД) мае намер вылучыць на мясцовых выбарах 2014 года прыкладна 50 кандыдатаў у дэпутаты.

Пра гэта было заяўлена 20 кастрычніка на ўстаноўчым з'ездзе арганізацыі ў Мінску.

Дэлегаты ўстаноўчага з'езда МХД мяркуюць, што выбары ў Беларусі не могуць быць дэмакратычнымі, пакуль у зняволенні знаходзяцца палітзняволеныя. Апрача таго, на іх думку, выбары нельга лічыць справядлівымі з улікам нерэгістрацыі ў краіне дэмакратычных партый і арганізацый, адсутнасцю свабоды СМІ, а таксама адсутнасцю на выбарах рэальнага кантролю за падлікам галасоў.

«Кампанія гэтак званых мясцовых выбараў, якую рыхтуе Ярмошына па старым сцэнарыі, з'яўляецца недэмакратычнай. Любыя вынікі такіх выбараў мы прызнаём нелегітымнымі», — гаворыцца ў заяве дэлегатаў з'езда.

Разам з тым удзельнікі з'езда лічаць прымальным ва ўмовах адсутнасці ніжняга парогу яўкі выбаршчыкаў на мясцовых выбарах правядзенне інфармацыйнай кампаніі праз вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Пры гэтым прадстаўнікі МХД лічаць «недапушчальным заклік да грамадзян краіны браць удзел у самім галасаванні».

МХД плануе выкарыстоўваць мясцовую выбарчую кампанію для «данясення інфармацыі аб злачынствах, якія ажыццяўляе дзеючы рэжым, а таксама для арганізацыі моладзі на сумесныя дзеянні па абароне сваіх правоў». «Мы заклікаем усе маладзёжныя дэмакратычныя арганізацыі ў краіне аб'ядноўвацца на глебе прызнання выбараў у мясцовыя саветы недэмакратычнымі і нелегітымнымі. Заклікаем аб'ядноўвацца для правядзення сумесных нацыянальных кампаній, накіраваных на абарону правоў маладых людзей», — заявілі дэлегаты ўстаноўчага з'езда МХД.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме2

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў19

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме2

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць