Сёння завершыўся 27-ы тур чэмпіянату краіны па футболе. БАТЭ перамог у гасцях «Гомель» - 1:0 (Паўлаў, 9).

Гэта быў першы матч барысаўскага клуба пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера — Аляксандра Ермаковіча.

Goals.bу са спасылкай на «Спартыўныя навіны» паведамляе, што перад матчам гомельскія заўзятары паклалі перад аўтобусам БАТЭ труну з жоўта-сінімі шалікамі (колеры БАТЭ) і кавалкам мяса, намякаючы, што барысаўскаму клубу будзе не проста.

«Шахцёр» прайграў у Гродне «Нёману» з лікам 1:2.

Гэта чацвертая запар параза клуба, які некалі лідзіраваў у чэмпіянаце краіны. Клуб на 2-м этапе перамог толькі ў першым туры («Тарпеда-БелАЗ», 1:0), затым толькі саступаў (БАТЭ, 0:3; «Дынама» Мінск, 0:1; «Гомель», 1:2; «Нёман», 1:2).

«Дынама» Мінск — «Тарпеда-БелАЗ» Жодзіна — 0:0.

БАТЭ — 60, Шахцёр — 52, Дынама Мінск — 44, Гомель, Нёман — 37, Тарпеда-БелАЗ — 36.

Турнір за 7-12-я месцы:

Белшына — 41, Мінск — 32, Дняпро, Дынама Брэст — 30, Нафтан — 27, Славія — 20.

Да канца чэмпіянату засталося 5 тураў. Не выключана, што лёс золата будзе вырашаны 3 лістапада ў матчы БАТЭ — «Шахцёр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0