20.10.2013 / 19:27

Ганчарэнка пачаў у чэмпіянаце Расіі з паразы 3

sports.ru

Беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка правёў першы матч у чэмпіянаце Расіі на пасадзе галоўнага трэнера «Кубані».

«Кубань» прайграла ў Хімках маскоўскаму «Дынама» — 1:3 і застаецца на 10-м месцы ў чэмпіянаце Расіі.

24 кастрычніка краснадарцы згуляюць у гасцях у групавым турніры Лігі Еўропы з «Суонсі».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
lazy / Адказаць
20.10.2013 / 20:27
Качкін адабрае
0
Даша / Адказаць
21.10.2013 / 00:29
Для Уткіна звычайная рэч - пісаць зневажальна ледзь не пра ўсіх. А што хацелі? Каб Ганчарэнка прыйшоў у "Кубань" і адразу там вырашыў усе праблемы? З першай гульні? А між іншым, на сайце sports.ru пасля публікацыі Уткіна пра тое, што беларусы - правінцыялы, большасць у каментах пісала, што Ганчарэнка лепш, чым Раманцаў. Дый праўда, састарэў Раманцаў. А тут малады, мэтанакіраваны, перспектыўны Ганчарэнка. БАТЭ - добры паказчык. Усё будзе добра ў яго і ўсё атрымаецца. Наперад, Віктар! І не зважайце!
0
kirdyk / Адказаць
21.10.2013 / 09:23
Дашы, Уткін жорстка выказваецца і шмат у чым справядліва. Нават адносна Ганчарэнкі, калі вы ўважліва чыталі, ён сказаў, што вось зараз і пабачым прафесійнае майстэрства Ганчарэнкі. Насамрэч, пабачым, што атрымаецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру