«У мяне не было планаў вылучацца кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2015 года», — паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец 20 кастрычніка журналістам.
Напярэдадні, нагадаем, ён вызваліўся пасля адбывання трохгадовага пакарання ў спецкамендатуры № 7 (вёска Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці).
Зараз былы палітзняволены знаходзіцца ў статусе судзімага, на працягу двух гадоў яму трэба будзе паведамляць у выканаўча-крымінальную інспекцыю аб змяненнях месца жыхарства ці працы. «Але гэта не прэвентыўны нагляд, мяне не будуць правяраць, дзе я знаходжуся вечарам», — зазначыў ён.
Севярынец таксама паведаміў, што намеснік начальніка спецкамендатуры на развітанне паведаміў яму, што вылучацца кандыдатам цягам бліжэйшых двух гадоў ён ужо не зможа.
«Такіх планаў у мяне і не было, але людзі Аляксандра Рыгоравіча падстрахаваліся», — сказаў ён.
Павел Севярынец, які падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў кіраваў выбарчым штабам кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ад БХД Віталя Рымашэўскага, адбываў трохгадовае пакаранне за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года.
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягады, то сёлета — нічога
-
Стала вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ, які можа быць датычным да знікнення Мельнікавай
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары