Даследчык Пол Гобл лічыць, што з прычыны алкагалізму і нізкай нараджальнасці Расію чакае змена рэлігійнага балансу, «якая будзе мець яшчэ большыя наступствы для міжнароднай супольнасці, чым распад Савецкага Саюза».
Пра гэта ён піша ў сваёй калонцы ў амерыканскай газеце The Washington Post.
Этнічныя мусульмане ў Расіі пакуль складаюць каля 14% насельніцтва, але гэты працэнт павялічваецца, бо
жанчына ў мусульманскіх сем'ях у сярэднім нараджае 2,3 дзіцяці, а ў хрысціянскіх — толькі 1,1.
У агульнай колькасці мусульман вялікую долю складаюць мігранты. Яны пакуль не грамадзяне Расіі, але з часам асімілююцца і натуралізуюцца.
Некаторыя аналітыкі ўпэўненыя ў тым, што ў Расіі ўжо ў ХХІ стагоддзі можа адбыцца дэмаграфічная рэвалюцыя.
«Алкагалізм і нізкая нараджальнасць вядуць да зніжэння колькасці хрысціянскага насельніцтва на 0,6% у год, а мусульманскае насельніцтва павялічваецца.
Ужо праз некалькі гадоў мусульмане складуць 50% прызыўнікоў расійскай арміі», — прадказвае аўтар.
На думку аўтара антыімігранцкія настроі, якія прывялі да беспарадкаў у Бірулёве на мінулым тыдні, могуць мець значна больш сур'ёзныя наступствы.