Вострая Брама — знакамітыя гарадскія вароты Вільні, адкуль ішла дарога на Ашмяну, Крэва, Менск. У капліцы там захоўвацца цудатворны абраз Маці Божай Астрабрамскай. Туды кіруюцца тысячы пілігрымаў і турыстаў.

Што цікава, на сувенірных развалах каля Вострай Брамы карыстаюцца попытам і нацыянальныя беларускія бел-чырвона-белыя сцягі. Відаць, гасцям з Беларусі прыемна вярнуцца з «Крывіцкай Меккі» з такой памяткай.

Як пісаў Максім Багдановіч,

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах
Успомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях

У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць…
Старадаўняй крывіцкай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?