Будынак, у якім нарадзілася вядомая шпіёнка, згарэў, пры гэтым адзін чалавек загінуў. Пажар у Леўвардэне быў настолькі моцны, з-за якога згарэў не толькі дом, дзе ў 1876 г. нарадзілася Мата Хары, але і яшчэ некалькі будынкаў з крамамі адзення.

Telegraph.co.uk

Telegraph.co.uk

Ад самага дома, перад якім стаіць помнік шпіёнцы, засталіся руіны. Падчас пажару з усіх паверхаў валіў густы чорны дым. Пажарныя больш за гадзіну тушылі ўзгаранне пенай, аднак выратаваць гістарычную пабудову не ўдалося.

Маргарэт Гертруда Зеле — так назвалі шпіёнку бацькі — нарадзілася ў гэтым доме ў 1876 г. Там жа ў Леўвардэне яе бацька трымаў краму капелюшоў. Пазней у Францыі пасля няўдалага шлюбу Зеле ўзяла сабе новае імя — Мата Хары.

У 1917 г. яе расстралялі па абвінавачванні ў шпіянажы. Забальзамаваную галаву шпіёнкі перадалі ў парыжскі Музей анатоміі, пазней яна была скрадзена невядомымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?