Візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС супраць беларускіх уладаў будуць працягнутыя аўтаматычна яшчэ на адзін год, пачынаючы з лістапада.

Гэтак вынікае з раней прапісанага механізму санкцый, які прадугледжвае іх працяг у нязмененай форме, калі не змяняецца сітуацыя з беларускімі палітвязьнямі (няма ні вызвалення, ні рэабілітацыі вязняў) ды з паважаннем уладамі правоў чалавека, законнасці і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі.

З увагі на гэты аўтаматызм працягу санкцый, яны не будуць прадметам абмеркавання на сённяшнім пасяджэнні міністраў замежных справаў ЕСС у Люксембургу.

На гэты момант санкцыі дзейнічаюць у дачыненні да 243 асобаў, у тым ліку А.Лукашэнкі і яго старэйшых сыноў, і 32 кампаній, якія належаць набліжаным да яго алігархам.

На мінулым тыдні з заклікам да міністраў замежных справаў ЕС пашырыць і ўзмоцніць эканамічныя санкцыі супраць беларускіх кампаній звярнуўся Нарвежскі Хельсінкскі камітэт. Ліст падпісалі каля дзясятка праваабарончых арганізацый з Еўропы. За працяг санкцый выказалася таксама Рада БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?