21.10.2013 / 13:10

Фанаты БАТЭ вывесілі беларускамоўны банер у гонар Віктара Ганчарэнкі — фотафакт 6

twitter.com/FCBATE

У гасцявым матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе супраць «Гомеля» фанаты БАТЭ вывесілі беларускамоўны банер у падтрымку былога галоўнага трэнера клуба Віктара Ганчарэнкі, які 12 кастрычніка падпісаў кантракт з расійскім клубам «Кубань» (Краснадар).

Пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі (быў трэнерам ад лістапада 2007 г.) БАТЭ пяць разоў запар заваёўваў залатыя медалі чэмпіянату краіны, тройчы гуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў і двойчы — у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

Учора свой першы матч «Кубань» пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі прайграла: састапіўшы ў гасцях маскоўскаму «Дынама» з лікам 1:3, а вось БАТЭ учора перамог «Гомель» 1:0 і адарваўся ад «Шахцёра» на восем балаў.

А вось гомельскія заўзятары ўчора правялі сумнеўную акцыю: яны паклалі перад аўтобусам БАТЭ труну з жоўта-сінімі шалікамі (колеры барысаўскага клуба) і кавалкам мяса, намякаючы, што барысаўскаму клубу будзе няпроста, а таксама на матчы крычалі непрыгожы слоган.

nn.by

0
Міхась Злоцкі / Адказаць
21.10.2013 / 14:32
Авось каб яны на якім-небудзь матчы банэр з "Пагопяй" і надпісам "Жыве Беларусь!" вывесілі... А што, "Пагоня" афіцыйна залічана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў РБ. "Жыве Беларусь!" - эпіграфам на дзяржаўнай "Народнай газеце" напісана. Да чаго мянтам дакалупацца?
0
Міколаас / Адказаць
21.10.2013 / 16:24
Міхась Злоцкі напiсаў(ла) 21 кастрычнiка 2013 у 14:32 Да чаго мянтам дакалупацца? === акупацыйны рэжым прымушае "мянтоў" не вытрымліваць законы. Дарэчы, паводле вэрдыктаў судоў за Плошчу 2006 г. было выкрыкваньне "антыдзяржаўнага" лёзунгу "Жыве Беларусь" (дзяржава, відаць, Расея)
0
яуген / Адказаць
21.10.2013 / 17:53
новость вообще-то про футбол.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру