У Валгаградзе (Расія) адбыўся выбух у пасажырскім аўтобусе ЛіАЗ, які ехаў па маршруце №29.

У выніку выбуху, паводле папярэдніх звестак, загінулі чатыры чалавекі. Яшчэ сем чалавек атрымалі розныя траўмы. Пра прычыны здарэння нічога не паведамляецца. Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцы Валгаграда.

Выбух адбыўся ў 14:25 паводле маскоўскага часу (у 13:25 паводле мінскага).

Пасля выбуху ўзгарання аўтобуса не адбылося.

Паводле інфармацыі абласнога МУС, выбух мог адбыцца з-за няспраўнасці газавага абсталявання ў аўтобусе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?