Лукашэнка лічыць цалкам натуральным, калі некаторыя з краін Садружнасці «шукаюць шчасця дзесьці за морамі», але гэта не азначае, што трэба адмовіцца ад СНД:

«Калі цяпер нам распусціць, разагнаць Садружнасць, якая існуе як пляцоўка для сустрэч, перамоў, выпрацоўкі рашэнняў, што будзе тады, калі многія з нас, пашукаўшы шчасця за морамі-акіянамі, захочуць ізноў вярнуцца размаўляць на агульныя тэмы».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што пасля распаду СССР не было іншай гістарычнай альтэрнатывы, акрамя як стварыць новае аб'яднанне.

«Савецкі Саюз быў вялікай дзяржавай, каласальнай геапалітычнай сілай, якая непасрэдна ўплывала на лёс свету. Такая дзяржава, вядома, не магла згінуць бясследна: занадта магутным было прыцягненне эканамічных, культурных, духоўных сувязяў, што склаліся ў СССР. Таму пераход у новае ўтварэнне — СНД — стаў абсалютна натуральным і гістарычна неабходным», — перакананы беларускі кіраўнік.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў інтэграцыйных працэсах не трэба ўвесь час аглядацца на Еўрасаюз.

«Трэба навучыцца больш цаніць тое, што ўжо даўно ёсць у нас саміх. Бо Еўропа шмат у чым пакуль толькі ідзе да аб'яднання, і ў гэтым памкненні ёй яшчэ вельмі шмат трэба пераадолець. У нашых жа краін ёсць каласальны гістарычны вопыт сумеснага жыцця», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у адрозненне ад ЕС, дзяржавы якога не мелі вопыту жыцця ў адзіным аб'яднанні, краіны СНД такой вопыт маюць, і ў гэтым — іх перавага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?