21.10.2013 / 14:55

Лукашэнка: Я не крыважэрны 15

БелТА

Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым перадачу расійскаму боку гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера [быў затрыманы 26 жніўня ў Мінску, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, цяпер — пад хатнім арыштам — НН] пасля кампенсацыі нанесенай беларускаму боку шкоды.

«Я не крыважэрны, я не да таго, што мы павінны іх пасадзіць і гэтак далей. Пакуль мы не набралі больш шкоды, няхай нам кампенсуюць гэта», - заявіў А. Лукашэнка ў панядзелак у Мінску, падчас сустрэчы з кіраўнікамі сродкаў масавай інфармацыі краін СНД.

У цэлым Лукашэнка ацаніў страты Беларусі ад сітуацыі вакол «Уралкалія» у 1,5-2 мільярды даляраў, Расіі - прыкладна ў тры мільярды даляраў

Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусі было б выгадна, калі б адным з акцыянераў «Уралкалія» быў уладальнік «Русснефті» Міхаіл Гуцэрыеў.

Па словах Лукашэнкі, ён ужо абмяркоўваў з бізнэсмэнам пытанне аб куплі долі ў расійскім вытворцы калію, і мае намер абмеркаваць яго яшчэ раз у будучыні, дадае lenta.ru.

0
23 феўраля / Адказаць
21.10.2013 / 15:11
"...Я не краважадны, я проста бес пашчадны..."
0
Inhvar / Адказаць
21.10.2013 / 15:15
Дык гэта ж галiмы шантаж,хiба не?
0
віКніК / Адказаць
21.10.2013 / 15:38
Як гэта называецца? Спачатку бярэцца закладнік, а затым за яго патрабуецца выкуп. Тэрарызм. Прычым міжнародны
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру