21.10.2013 / 15:17

Лукашэнка: Беларусь будуе сацыяльную, а не сацыялістычную дзяржаву 8

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ краін СНД.

Ён перакананы, што любая дзяржава павінна, перш за ўсё, шанаваць свой народ. «Дзяржава — для народа. У нас гэта ўсюды напісана, гэта наш лозунг, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Дзяржава павінна працаваць у інтарэсах народа. Адсюль — сацыяльная дзяржава, але не сацыялістычная».

Галоўнае, што адрознівае Беларусь ад сацыялістычных дзяржаў, гэта адсутнасць планавасці. Безумоўна, наша краіна не адмовілася ад планавання ў цэлым. Так, кожная дзяржава зацвярджае бюджэт — фінансавы план. У Расіі, напрыклад, бюджэт прымаюць на тры гады наперад. У Беларусі сцвярджаюць гадавы бюджэт, а таксама асноўныя 12 паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. «Але гэта не тое планаванне, якое было ў Савецкім Саюзе», — падкрэсліў ён.

У ліку асноўных адрозненняў Лукашэнка таксама назваў наяўнасць канкурэнцыі.

«Тое, што я прымаю ў рынкавых адносінах без усялякай альтэрнатывы — гэта канкурэнцыя. Калі ёсць сумленная канкурэнцыя, не будзе застою ў грамадстве, эканоміцы», — мяркуе Лукашэнка.

На яго думку, дзяржава павінна стварыць такія ўмовы, каб чалавек мог праявіць свае лепшыя якасці, і гэта заўсёды будзе на карысць любой дзяржаве. Таму ў Беларусі для тых, хто хоча пачаць займацца бізнесам, дзейнічае заяўны прынцып. У рэйтынгу Сусветнага банка па вядзення бізнесу Беларусь апярэджвае краіны СНД.

Акрамя таго, ад сацыялістычных краін Беларусь адрознівае існаванне прыватнай уласнасці. «Прыватнай уласнасці быць. Стварай яе, але адна ўмова — сумленна і празрыста», — падкрэсліў Лукашэнка.

0
віКніК / Адказаць
21.10.2013 / 16:09
Пра канкурэнцыю насмяшыў. Хто б у яго спытаў пра палітычную канкурэнцыю?
0
q / Адказаць
21.10.2013 / 16:23
Кончился "рыночный социализм" :)
0
Янка / Адказаць
21.10.2013 / 17:43
Акрамя таго, ад сацыялістычных краін Беларусь адрознівае існаванне прыватнай уласнасці. «Прыватнай уласнасці быць. Стварай яе, але адна ўмова — сумленна і празрыста», — падкрэсліў Лукашэнка. ======================================= " Гісторык" і " эканаміст" мабыць не ведае што прыватны сектар быў у ПНР і СФРЮ. У яго трэба запытаць таксама пра сучасную КНР.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру