21.10.2013 / 16:51

Польскае пасольства: Міністры Сікорскі і Більт Мінск не наведаюць 4

 Сёння раніцай многія беларускія СМІ надрукавалі артыкул міністраў замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага і Швецыі Карла Більта. Матэрыял прысвечаны пяцігоддзю праграмы «Усходняе партнёрства».

Сярод іншага ў артыкуле быў наступны радок: «Пяць гадоў пазней, напярэдадні трэцяга саміта Усходняга Партнёрства ў Вільні, мы разам з іншымі высокапастаўленымі асобамі са Швецыі і Польшчы адправімся ў вандроўку ва ўсе сталіцы Усходняга Партнёрства: Кішынёў, Кіеў, Тбілісі, Баку, Ерэван і Мінск».

«Гэта памылка. Яны не плануюць візіт у Мінск», - паведамілі «НН» у пасольстве Польшчы.

ЗП

0
Сяржук Смольскі / Адказаць
21.10.2013 / 16:54
Кепска. Сумная навіна. Масква цешыцца.
0
цешацца яйцы карзінкіных / Адказаць
21.10.2013 / 17:13
Смольскі, скажы, каб лукашэнка вызваліў палітвязняў, бо сюды ніхто з прыстойных людзей не паедзе.
0
Незалежны / Адказаць
21.10.2013 / 17:22
Няма чаго гэтым джэнтэльменам таптаць сваімі чаравікамі наш праспект Незалежнасці; скажу іначай -- праспект нашай незалежнасці!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру