21.10.2013 / 16:55

Лукашэнка: Суверэнітэт — вельмі важная рэч, але мы ім будзем распараджацца ў інтарэсах нашых народаў 13

«Суверэнітэт — вельмі важная рэч, але мы ім будзем распараджацца ў інтарэсах нашых народаў, і будзем рабіць крокі толькі тады, калі мы будзем адчуваць, што дэлегаванне часткі нашага суверэнітэту будзе на карысць нашым народам», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 кастрычніка на сустрэчы з кіраўнікамі некаторых СМІ краін СНД, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Адказваючы на пытанне, колькі можа заняць працэс выстройвання такога ўзроўню ўзаемадзеяння, які, напрыклад, існуе ў Еўрапейскім саюзе, Лукашэнка заявіў: «Калі будзем ісці такімі тэмпамі, то яшчэ дастаткова шмат часу зойме».

Лукашэнка нагадаў, што ў Адзінай эканамічнай прасторы створаны наднацыянальны орган — Еўразійская эканамічная камісія, якая надзелена пэўнымі паўнамоцтвамі. 

«Гэта значыць, мы ўжо падзяліліся сваім суверэнітэтам. Што да Беларусі, Казахстана і Расіі — у гэтым абсалютна няма ніякіх праблем. Толькі трэба разумець, якую долю суверэнітэту і ў імя чаго мы павінны перадаць у наднацыянальныя органы», — удакладніў ён.

«Так, мы незалежная суверэнная дзяржава, але, калі мы чагосьці хочам і бачым цану гэтага, мы на гэта пойдзем. Мы таксама шмат думалі, вагаліся, як і Расія, і Казахстан, але мы бачылі вялікую карысць ад гэтага — эканамічную, фінансавую», — падкрэсліў ён.

«Калі гэта будзе звычайная «балбатня» аб будучым Еўразійскім эканамічным саюзе і пад гэта, незразумела пад што, зноў трэба будзе перадаваць суверэнітэт, беларусы на гэта не пойдуць. Упэўнены, што тым больш Казахстан і Расія на гэта не пойдуць», — заявіў Лукашэнка.

0
Litwin-BIELARUS / Адказаць
21.10.2013 / 17:39
Беларускі наш Народ- Будзе суверэнным! Не дазволім,каб урод- З нас зрабіў палонных !
0
Фридрих Маркс / Адказаць
21.10.2013 / 18:43
Как только у Луки проблемы с деньгами для него лично и для его семьи, он вдруг начинает бредить суверенитетом как "важной вещью". Тогда он независимый. А когда деньги дают, его нисколько не смущает, что он нищий попрошайка без роду и племени, да к тому же нахлебник и суверенный хам.
0
Супраць / Адказаць
21.10.2013 / 18:49
Усе каментары праваДыра аб нейкіх саюзах = нейкае звычайнае пустабрэшша і болей таго: не здараво гэта ўсё, ой, не здараво...
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру