У жніўні 32-гадовы жыхар Баранавічаў, раней неаднаразова судзімы, здаў на паўгода кватэру, якую за некалькі гадзін да гэтага зняў на суткі за 200000 руб.

На судзе мужчына растлумачыў, што пайшоў на падман, каб зарабіць грошай, піша Intex-press.

Арандатарку кватэры — 24- гадовую гараджанку, мужчына знайшоў па аб'яве, — паведаміла намеснік Баранавіцкага міжраённага пракурора Іна Данільчык. — І прапанаваў ёй кватэру на паўгода за $500. Аплату мужчына запатрабаваў наперад.

Падчас следства і на судзе гараджанін сваю віну не адмаўляў. Шкоду, прычыненую дзяўчыне, кампенсаваў.

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў прызнаў гараджаніна вінаватым у махлярстве і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд у законную сілу яшчэ не ўступіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?