Украінец Павел Лапшын, стажыраваліся ў Брытаніі, прызнаў сваю віну ў забойстве пенсіянера ў Бірмінгеме і нападах на мячэці ў графстве Уэст-Мідлэндс, паведамляе Бі-Бі-Сі.

25-гадовы аспірант з Днепрапятроўска, які ў красавіку прыехаў на стажыроўку ў кампанію Delcam у Бірмінгеме, прызнаў сябе вінаватым па ўсіх чатырох абвінавачваннях.

На пасяджэнні суда ён пацвердзіў, што 29 красавіка падпільнаваў і забіў ударамі нажа ў спіну пенсіянера Махамеда Саліма, а таксама зладзіў выбухі ў трох мячэцях.

Паколькі Лапшын прызнаў віну, суд над ім адбудзецца паводле паскоранай працэдуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?