21.10.2013 / 20:23

Украіна супраць Францыі: прайшло лёсаванне плэй-оф чэмпіянату свету 3

Сёння ў Цюрыху прайшло лёсаванне стыкавых матчаў кваліфікацыі чэмпіянату свету 2014 года.

Сфармаваныя наступныя пары:

Украіна — Францыя
Партугалія — Швецыя
Грэцыя — Румынія
Ісландыя — Харватыя.

Стыкавыя сустрэчы адбудуцца 15 і 19 лістапада. Каманда, якая указана першай, згуляе дома 15 лістапада.

Зборная Францыя была супернікам зборнікам Беларусі ў адборачнай групе. Падапечныя Георгія Кандрацьева прайгралі двойчы: 1:3 у гасцях і 2:4 — дома. Беларусы ў групе фінішавалі апошнімі, першае месца заняла Іспанія.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014 г. у Бразіліі. Лёсаванне турніру пройдзе 6 снежня 2013 г.

Пуцёўкі на турнір ужо заваявалі: Бразілія (гаспадыня):

ад Еўропы: Бельгія, Італія, Германія, Нідэрланды, Швейцарыя, Боснія, Расія, Англія, Іспанія,

ад Азіі: Японія, Аўстралія, Іран, Карэя;

ад Паўднёвай Амерыкі: Аргенціна, Калумбія, Эквадор, Чылі,

ад Паўночнай Амерыкі: ЗША, Каста-Рыка, Гандурас.

Адборачны турнір у Афрыцы яшчэ не скончыўся. Тут праводзіцца пяць стыкавых матчаў.

Таксама ў стыках згуляюць: 4-я каманда Паўночнай Амерыкі (Мексіка) з найлепшай камандай Акіянііі (Новая Зеландыя),

а таксама пятая каманда Азіі (Іярданія) з 5-й камандай Паўднёвай Амерыкі (Уругвай).

Тут матчы пройдуць 13 і 20 лістапада.

nn.by

0
Макс / Адказаць
21.10.2013 / 20:50
не повезло украінцам
0
Андруш / Адказаць
21.10.2013 / 21:04
Украіна пераможа!
0
Niemand / Адказаць
22.10.2013 / 01:21
Што ж... Не пашанцавала францам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру