21.10.2013 / 20:38

Лукашэнка: Найбліжэйшым часам наведаю Азербайджан 4

Падчас свайго «найбліжэйшага візіту ў Азербайджан» Аляксандр Лукашэнка мае намер абмеркаваць з прэзідэнтам гэтай краіны Ільхамам Аліевым шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

Пра гэта беларускі кіраўнік паведаміў 21 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы з кіраўнікамі некаторых СМІ краін СНД.

Лукашэнка нагадаў, што з многімі лідарамі краін СНД у яго ўстанавілася добрая традыцыя штогод сустракацца і кантраляваць выкананне раней дасягнутых дамоўленасцяў на вышэйшым узроўні. Гэта падштурхоўвае да працы выканаўцаў, а ў выніку дыскусій на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў з'яўляюцца новыя кірункі супрацоўніцтва, мяркуе ён. 

Што тычыцца адносінаў Беларусі і Азербайджана, то ў іх, паводле слоў Лукашэнкі, няма закрытых тэм. 

Ён папрасіў перадаць Ільхаму Аліеву віншаванні з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. «Я яго чакаю ў Мінску. Мы з ім паразмаўляем пра некаторыя праблемныя пытанні, і гэта будзе нейкая папярэдняя размова напярэдадні майго візіту ў Азербайджан», — сказаў Лукашэнка. 

«Мы будзем весці дыялог, калі я прыеду ў Баку, па ўсіх кірунках: ад ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва да пытанняў энергетыкі», — дадаў беларускі кіраўнік.

БелаПАН

0
пісец / Адказаць
21.10.2013 / 21:11
За грашыма? То трэба патарапіцца!
0
читателль / Адказаць
21.10.2013 / 21:26
как только поедет -- ждите девольвацию. подобное было уже не раз.
0
бла-бла-бла... / Адказаць
22.10.2013 / 10:55
Ці так даўно ён там быў? А? Ды вярнуўся чорны, з пустымі кішэнямі. Эльхама на пацалункі ня возьмеш. Гэта толькі ў рашцы пракатвала, ды і то ў мінулым. Зараз і там не даюць. А языком менціць нікому не забараняецца. Бла-бла-бла-бла.... дарагі Эльхам!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру