39 грамадзян у стане алкагольнага ап'янення паступілі ў Рэчыцкую цэнтральную раённую бальніцу падчас святкавання фестывалю "Дажынкі—2007", што праходзіў 21—23 верасня. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік галоўнага ўрача бальніцы Віктар Васілевіч. Як заўважыў суразмоўца, амаль гэткая ж колькасць п'яных бывае ў медустановах у звычайныя выхадныя дні.

"З сур'ёзнымі атручэннямі з-за ўжывання алкагольных сурагатаў нікога не прывозілі. Пасля нашага назірання на працягу трох-чатырох гадзін людзі самастойна ішлі дахаты. З вострымі кішачнымі інфекцыямі і харчовымі атручэннямі таксама ніхто не паступаў — санітарная служба і гандаль спрацавалі добра", — зазначыў В.Васілевіч.

Паводле слоў намесніка галоўнага ўрача, замежныя грамадзяне па медыцынскую дапамогу ў раённую бальніцу не звярталіся, за выключэннем адной жанчыны з Эстоніі, якая паскардзілася на вывіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?