У нумары:

— Усе рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы. «Наша Ніва» налічыла па дзве жылыя і працоўныя і з дзясятак гасцявых сядзібаў. У якіх з іх можа спыніцца любы турыст? У якой з рэзідэнцый стаіць станцыя абезжалезвання? Дзе пабудаваныя стаянкі для воднага транспарту?

— Былы прэм’ер узяў крэдыт на $300 тысяч. У рублях. Пад 5,5%! Якім ільготнікам мог быць Генадзь Навіцкі — уласнік дома ў Драздах на 550 м2?

— Павел Севярынец: З вяселлем пачакайце. Палітвязень выйшаў на волю, за кратамі засталося яшчэ дзевяцёра.

— Кілаграм бульбы — аж да 7 тысяч рублёў. Цэны на Камароўцы падраслі.

— «Нафта разбэшчвае. І людзей, і ўрад». Рэпартаж з Баку, які, дзякуючы нафце, стаў падобным да «квітнеючага саду».

— П’яны настаўнік насмерць збіў студэнтку. Спроба пафарсіць на аўто перад дзяўчатамі скончылася трагедыяй.

— Ды-джэй «замовіў» бацьку і бабулю дзеля спадчыны? Падрабязнасці страшнага забойства ў Гомелі.

— Унікальная калекцыя «чарніла». У сацыяльнай сетцы Facebook з’явілася суполка «Віно пладовае».

— Макс Корж — першы беларус, які збярэ «Мінск-Арэну».

 — «Футболь» Карла Альвіна Штрайгеля. Гутарка з каларытным нямецкім трэнерам «Партызана».

— Беларуская глыбіня. Воля. Піша Павел Севярынец.

—Чырвоная сукенка ўзору 1946 года. Апавяданне лаўрэата Нобелеўскай прэміі Эліс Манро ў перакладзе Паўла Касцюкевіча.

 — У праваабаронцы Лабковіча нарадзіліся двайняты - Ян і Адам - фотафакт

* * *

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0