У выніку пажараў, што адбыліся 23 верасня ў Валожынскім і Мядзельскім раёнах Мінскай вобласці, загінулі двое малалетніх дзяцей.

Паводле інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, у Валожынскім раёне трагедыя здарылася каля 12.25 у вёсцы Яцкава-Падрэззе. Пажар узнік у хлеве мясцовага жыхара, паводле папярэдняй версіі, з-за неасцярожнага абыходжання з агнём яго 4-гадовага сына. У выніку загінула аднагадовая дачка гаспадара.

Дзіцячае свавольства з агнём стала прычынай трагедыі ў вёсцы Княгінін Мядзельскага раёна. У 18.55 у двары дома мясцовага жыхара загарэўся дашчаны навес, пад якім захоўвалася салома. У выніку пажару загінуў 5-гадовы сын гаспадара.

Па фактах гібелі дзяцей праваахоўныя органы праводзяць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?