Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 23 кастрычніка атрымаў ліст ад палітвязня Мікалая Аўтуховіча з гродненскай турмы №1. Ліст Мікалай напісаў 15 кастрычніка.

Ліст палівязня цытуе spring96.org:

«У мяне ўсё паціху. Я лічу дні. Засталося 176 дзён. Вось гэтым і жыву. Стараюся неяк не рэагаваць на тое, што адбываецца на волі, бо тут хапае свайго ўсяго. А нервы ўжо, ледзь трымаюся. Вось лісты ад добрых людзей і падтрымліваюць. Вельмі шмат энергіі дадаюць людзі, дзякуй ім усім! Я заўсёды ведаю, што я не адзін. Напэўна, таму і трымаюся».

Мікалай Аўтуховіч — прадпрымальнік з Ваўкавыска, ветэран-«афганец». Упершыню быў арыштаваны ў кастрычніку 2005 года. Яго абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў і асудзілі на тры з паловай гады. Ён быў адным з шасці палітзняволеных, вызваленых у выніку санкцый ЗША і ЕС.

Другі раз Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага 2009 г.,

асуджаны 6 мая 2010 г. Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Рашэннем суда ад 17 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі № 5 у Івацэвічах ў турму № 1 г. Гродна.

Выйсці на волю павінен 9 красавіка 2014 г.

Ліст з пекла

Мікалай  Аўтуховіч. 230023, г.Гродна, вул.Кірава, 1, турма №1

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?