Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў 24 кастрычніка, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Пакуль калій ацэньваем у 5 млн. тон. Калій мы ацэньваем досыць песімістычна. Але ўсё залежыць ад нашай працы», — сказаў ён.

Пры гэтым Снапкоў адзначыў: «Ёсць прапановы па павелічэнні продажу праз дружалюбныя нам структуры там, дзе мы з Расіяй не перасякаемся».

У жніўні 2013 года ў параўнанні з ліпенем экспарт калійных угнаенняў у грашовым выражэнні знізіўся амаль у два разы, сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі.

Паводле даных за студзень—жнівень, экспарт беларускіх калійных угнаенняў склаў 1 млрд. 583,3 млн. даляраў. Пры гэтым у студзені—ліпені экспарт калійных угнаенняў складаў 1 млрд. 472,9 млн. даляраў, у студзені—чэрвені — 1 млрд. 269,5 млн. даляраў.

Такім чынам, у жніўні экспарт беларускіх калійных угнаенняў склаў 110,4 млн. даляраў і знізіўся ў параўнанні з ліпеньскім аб'ёмам (203,4 млн. даляраў) амаль у два разы. У папярэднія месяцы (у першым паўгоддзі) аб'ём беларускага экспарту калійных угнаенняў таксама, як правіла, перавышаў 200 млн. даляраў у месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?