Многія пешаходы лічаць патрабаванне насіць флікеры прыхамаццю супрацоўнікаў ДАІ. І ўпэўненыя: кіроўца заўважыць іх у святле фар нават без святлоадбівальнага элемента.

Карэспандэнты Intex-press сумесна з супрацоўнікамі раённай ДАІ на практыцы праверылі эфектыўнасць флікераў.

Калі сцямнела, мы выехалі на трасу. Адзін з супрацоўнікаў ДАІ, пераапрануўшыся ў цёмную вопратку, стаў пешаходам, іншы сеў за руль і разам з карэспандэнтамі спрабаваў на хаду яго разглядзець.

Наш «пешаход» стаяў на узбочыне ў адным і тым жа месцы, таму мы ведалі, дзе павінны яго ўбачыць.

Пешаход без флікера. Хуткасць 60 км/г

Першы ж эксперымент паказаў: нават на хуткасці 60 км/г чалавека ў цёмным адзенні і без флікера мы змаглі разглядзець толькі за 25-30 метраў ад аўтамабіля.

Улічваючы тое, што ішоў дождж (а тармазны шлях аўтамабіля ў такіх умовах складае каля 35 м), нават на такой невялікай хуткасці пешаход у рэальных умовах апынуўся б пад коламі.

Пешаход без флікера. Хуткасць 120 км/г

А на 120 км/г мы заўважылі пешахода толькі тады, калі машына параўнялася з ім! І гэта пры тым, паўторымся, што мы ведалі, дзе прыкладна стаіць чалавек. А калі кіроўца не чакае з'яўлення пешахода?

Пешаход з флікерам. Хуткасць 60 км/г

Сітуацыя кардынальна змянілася, варта было нашаму пешаходу надзець на рукаў тоненькую святлоадбівальныя палоску: на хуткасці ў 60 км/г мы ўбачылі чалавека з флікерам на адлегласці прыкладна ў шэсць разоў большай, чым без флікера!

Такім чынам, нават на мокрым асфальце пры нечаканым з'яўленні на дарозе пешахода з флікерам кіроўца паспеў бы затармазіць і пазбегнуць сутыкнення, у той час як неабазначаны пешаход, хутчэй за ўсё, патрапіў бы пад колы.

Пешаход з флікерам. Хуткасць 120 км/г

Праўда, на 120 км/г на бяспеку пешахода флікер ўжо не працаваў: мы заўважылі чалавека з флікерам прыкладна на такой жа адлегласці, як на 60 км/г пешахода без флікера.

Але гэтай адлегласці ў рэальных умовах было б недастаткова, каб пазбегнуць наезду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?