Ці варта спрабаваць задобрыць мужчыну сэксам, калі вы адчуваеце сябе вінаватай перад ім? Канадскія даследчыкі высветлілі, што ў такой сітуацыі лепш хоць нейкі сэкс, чым наогул ніякага.

Прычына, па якой вы вырашаеце заняцца сэксам — ад звычайнага ўзбуджэння да пачуцця віны, што раздзірае вас — у вельмі вялікай ступені ўплывае на тое, наколькі шчаслівым з'яўляецца ваша сямейнае жыццё.

Даследнікі з Канады высветлілі, што для ўмацавання адносінаў карысна мець хоць нейкі сэкс, чым не мець ніякага, таму што ён прыносіць нам радасць.

Праўда, калі вы спрабуеце загладзіць сэксам нейкія свае памылкі або грахі, то партнёр атрымае ад яго менш задавальнення.

Доктар М’юс папрасіла больш за 100 пар весці дзённік, у якім штодня адзначаўся ўзровень сэксуальнага жадання і задавальнення ад сэксу.

У дзённік таксама неабходна было запісваць прычыны, па якіх партнёры вырашылі заняцца сэксам. Запісы працягваліся два тыдні, і пасля кожнага інтыму добраахвотнікі адказвалі на пытанні аб тым, якімі былі іх матывы для сэксу.

Высветлілася, што калі на сэкс штурхала пазітыўная прычына, то партнёры адчувалі сябе значна больш шчаслівымі, чым калі б яны займаліся сэксам з-за негатыўнай прычыны.

Дарэчы, аказалася, што не толькі жанчыны, але і мужчыны практыкуюць секс з пачуцця віны. Але нават такія заняткі лсэксам дастаўлялі большае задавальненне, чым іх поўная адсутнасць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?