Больш за 200 подпісаў з патрабаваннем да ўладаў звярнуць увагу на праблемы гарадскога грамадскага транспарта падалі актывісты незарэгістраванага руху «За Свабоду» ў Калінкавіцкі райвыканкам і райсавет дэпутатаў.

На працягу некалькіх гадоў ўлады Калінкавічаў (Гомельская вобласць) не могуць вырашыць праблему гарадскога грамадскага транспарта. Расклад гарадскіх аўтобусаў не адпавядае патрэбам насельніцтва, вельмі часта аўтобусы не прыходзяць у вызначаныя тэрміны, прыпынкі не абсталяваны належным чынам. Таму ў канцы жніўня гэтага года група актывістаў Руху «За Свабоду» вырашыла звярнуць увагу жыхароў і ўладаў на штодзённыя праблемы горада.

На першым этапе у горадзе было распаўсюджана каля 1000 экзэмпляраў інфармацыйных матэрыялаў, у якіх выкладалася сутнасць праблемы і магчымыя шляхі яе вырашэння, а таксама называліся шляхі фінансавання.

На другім этапе актвісты сабралі больш за 200 подпісаў жыхароў Калінкавічаў пад зваротам у райвыканкам і райсавет дэпутатаў з патрабаваннем звярнуць увагу і вырашыць праблему гарадскога грамадскага транспарта.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0