Фота Андрэя Лянкевіча

Адам Глёбус уручаў прэмію ў кавярні «Стары Менск». Сёлета ляўрэатам стаў Ігар Бабкоў за кнігу эсэістыкі «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньне ру[і]наў». У дадатак да грошай заснавальнік прэміі падараваў ляўрэату кнігу – трагедыі Шэксьпіра.

На ўручэньні Бабкоў ахарактарызаваў сёньняшні час: «Усё ацэньваецца, але нічога ня цэніцца. Паўсюль пануе лічба». «Таму ў нас Літара супраць Лічбы», – падтрымаў Глёбус.

Сьвята атрымалася камэрным і амаль хатнім. Ганна Кісьліцына сказала, што, зьбіраючыся на вуліцу, апранулася сьпярша ва ўсё чорнае, каб ісьці на мітынг, але потым памяняла вопратку на ўрачыста-белую: «Сьвята ёсьць сьвята, і мы не павінны падладжвацца пад іх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?