Максімальныя рознічныя цэны на асобныя віды цыгарэт з фільтрам павялічацца на 1—30 %.
Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах, паведамляе БЕЛТА.
Цыгарэты, што вырабляюцца ў Беларусі (ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», ТАА «Тытунь- інвест»), падаражэюць на 1—7 %. Падаражэнне закране такія вядомыя маркі цыгарэт, як Alliance, Pall Mall, Lucky Strike, Kent, Vogue, Winston, Monte Carlo, Glamour, West, Camel, Viceroy, Capri, Карона, Форт.
Максімальныя рознічныя цэны на імпартаваныя ў Беларусь цыгарэты вырастуць на 4—30%. У прыватнасці, падаражэюць цыгарэты марак Sobranie, Camel, R1, Davidoff.
Акрамя таго, на лістапад ўсталяваныя цэны на цыгарэты, якія раней у Беларусі не прадаваліся. У прыватнасці, устаноўленая цана цыгарэт Camel Filters Limited Edition, Camel Blue Limited Edition — на ўзроўні Br23 тыс., LD Club Extra Lounge — Br10,5 тыс.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Папярэдні раз цыгарэты даражэлі ў пачатку кастрычніка — на 3,7—4,8 %.
-
У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый
-
Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют
-
Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек
Каментары