Трэцяя лінія будзе мець працягласць 17 км і ўключаць 14 станцый. Яна пройдзе па вул. Каржанеўскага, тэрыторыі цяперашняга аэрапорта «Мінск-1», вул. Аэрадромная, выйдзе да чыгуначнага вакзала, далей накіруецца па вул. К.Цэткін, пр. Машэрава, вул. Багдановіча і завершыцца ў Зялёным Лузе. На першую лінію перасадка будзе ажыццяўляцца на станцыі «Плошча Леніна», на другую — на «Фрунзенскай». Будаўніцтва трэцяй лініі метро пачнецца з 2010 года.

А з 15 кастрычніка гэтага года на новых станцыях першай лініі метро «Барысаўскі тракт» і «Уручча» пачнецца паўнацэнная абкатка саставаў. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік Дырэкцыі па будаўніцтву Мінскага метрапалітэна Васіль Жыбуль пасля пробнага пуску гэтага ўчастка метро.

Цяпер вядзецца будаўніцтва трох станцый на першай лініі ад «Інстытута культуры» да станцыі «Пятроўшчына» агульнай працягласцю 5,5 км. Увесці ў эксплуатацыю гэты ўчастак запланавана ў 2011 годзе. Тады ж будзе пабудаваны кавалак 1,8 км ад «Пятроўшчыны» да жылога раёна Малінаўка.

Сталічная падземка будзе складацца з 39 станцый і мець агульную працягласць 46 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?