У Мінску прайшоў VII з'езд зарэгістраванай у Чэхіі моладзевай патрыятычнай арганізацыі «Малады фронт».

Экс-палітвязень Зміцер Дашкевіч стаў сустаршынёй арганізацыі.

Экс-палітвязень Зміцер Дашкевіч стаў сустаршынёй арганізацыі.

З'езд пачаўся з малітвы.

З'езд пачаўся з малітвы.

Павел Севярынец прыйшоў з дзяўчынай Вольгай, справа — колішні сустаршыня арганізацыі Сяржук Бахун.

Павел Севярынец прыйшоў з дзяўчынай Вольгай, справа — колішні сустаршыня арганізацыі Сяржук Бахун.

Андрэй Цянюта прадстаўляе кансерватыўнае крыло.

Андрэй Цянюта прадстаўляе кансерватыўнае крыло.

Лідар салігорскай моладзі Іван Шыла ўзяў самаадвод з пасады старшыні.

Лідар салігорскай моладзі Іван Шыла ўзяў самаадвод з пасады старшыні.

Ідзе галасаванне.

Ідзе галасаванне.

Галасаванне.

Галасаванне.

Падлік галасоў

Падлік галасоў

У якасці дэлегатаў зарэгістравалася 55 чалавек, але насамрэч у зале нашмат больш людзей. Месца хапіла не ўсім.

Інтрыга напачатку была ў тым, хто стане новым старшынем арганізацыі: выказвалася думка, што спаборніцтва будзе паміж «лібералам» Іванам Шылам і «кансерватарам» Андрусем Цянютам. Раней Зміцер Дашкевіч казаў, што пакідае пасаду старшыні МФ, якую займаў ад 2008 г.

Дэлегаты з'езда запатрабавалі вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў (да Аўтуховіча, Бяляцкага, Статкевіча, Лобава, Васьковіча, Аліневіча, Гайдукова, Дзядка і Пракапенкі, МФаўцы дадаюць ксяндза У. Лазара і Васіля Парфянкова) заклікалі дэмакратычныя краіны да эканамічных санкцый супраць Лукашэнкі.

Таксама ўдзельнікі з'езда мяркуюць, што Беларусь не варта запрашаць на саміт «Усходняга партнёрства» ў Вільню.

Што датычыць ідэалогіі, дэлегаты пацвердзілі, што дзейнасць МФ несумяшчальная з прапагандай любых ідэй, якія супярэчаць хрысціянскім каштоўнасцям — ці таталітарных ідэалогій (камунізму, нацызму), ці маральнай разбэшчанасці (п’янства, наркаманіі, педафіліі, гомасэксуалізму). Любы сябра, які прапагандуе гэтыя ідэі, аўтаматычна губляе сяброўства ў арганізацыі, заявілі сябры арганізацыі.

Гарачыя дыскусіі выклікала таксама абмеркаванне мадэрацыі суполкі МФ у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Урэшце прагаласавалі за змены. Адмінам суполкі будзе Зміцер Дашкевіч, за яго кандыдатуру прагаласавалі 29 чалавек супраць 9 (13 чалавек устрымаліся).

Прапанавана ўвесці пасады чатырох сустаршыняў, у тым ліку са сустаршынёй палітвязнем Эдуардам Лобавым, затрыманым перад прэзідэнцкімі выбарамі 18 снежня 2010 года і асуджаным на чатыры гады зняволення.

Прапанову зрабіў Зміцер Дашкевіч, ідэя была ўхвалена.

На пасады іншых сустаршыняў былі прапанаваныя кандыдатуры: Насты Дашкевіч, Міколы Дземідзенкі, Андруся Цянюты і Івана Шылы. Дашкевіч, Дземідзенка і Шыла ўзялі самаадвод.

Пачаўся лёгкі балаган. Кіркевіч, Васільеў і Яроменак таксама ўзялі самаадводы.

Урэшце пасля 18-й гадзіны пачынаецца галасаванне па сустаршынях: у бюлетэнях тры кандыдатуры -- Зміцер Дашкевіч, Андрэй Цянюта і самавылучэнец са Светлагорска Вадзім Белы.

Камбінацыя можа быць любая: можна ўсіх трох выкрасліць, можна ўсіх пакінуць, аднаго ці двух. А пераможа той, хто набярэ 50% + 1 голас.

Такім чынам сустаршынямі абраныя Дашкевіч, Цянюта, Лобаў. Чацвёрты сустаршыня будзе абраны на дадатковай сесіі.

У аргкамітэт абраныя Іван Шыла, Мікола Дземідзенка, Наста Дашкевіч, Яўген Скрабец, Уладзь Яроменак, Раман Васільеў, Юля Вінаходава, Вадзім Белы, Станіслаў Рачкель (Гродна), Дзмітрый Крамянецкі.

* * *

«Малады фронт» быў заснаваны ў 1997 г. як моладзевае крыло патрыятычнага руху БНФ. Праз яго прайшлі некалькі сотняў маладых людзей.

Да 2004 г. яго ўзначальваў Павел Севярынец, затым у 2005—2008 гг. сустаршынямі былі Сяржук Бахун і Зміцер Дашкевіч. Ад 2008 г. кіраўніком быў Зміцер Дашкевіч.

Сёлета Дашкевіч заявіў, што не будзе балатавацца на старшыню.

Арганізацыя зарэгістраваная ў Чэхіі, бо спробы зрабіць гэта ў Беларусі аказаліся марнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?