Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Тэсты
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Навука і тэхналогіі
27.10.2013 / 17:37

Ад верасня ў Мінску дзейнічае беларускамоўная «Школа практычнай генеалогіі»

На пытанні «НН» адказаў яе кіраўнік і выкладчык, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі Вадзім Урублеўскі.

НН: Спадару Вадзім, раскажыце пра Вашую школу. Калі і як ўзнікла ідэя яе стварэння?

Вадзім Урублеўскі: Змалку я цікавіўся ўласным радаводам і задаваўся пытаннямі свайго паходжання. Калі цікавасць пакрыёма ўзрасла, пачаў дзейнічаць: апытваў сваіх родзічаў, працаваў над зборам дакументаў сярод сваякоў і пошукам у архівах.

Радасць адкрыцця мінулага праз імёны, характары і ўчынкі людзей ні з чым не параўнальная, асабліва калі ўлічыць, што ў венах гэтых людзей цякла тая ж кроў, што і ў нашых.

Для іх маглі быць характэрныя звычкі, зацікаўленні, дабрачыннасці і жарсці, падобныя да нашых. У пэўны момант канчаткова саспела жаданне падзяліцца радасцю адкрыцця з іншымі.

Яшчэ ў час навучання на гістфаку Белдзяржуніверсітэту мне прадстаўлялася магчымасць несці свае веды ў гэтай сферы іншым студэнтам. Так, у сакавіку 2009 на родным факультэце было заснаванае генеалагічнае аб’яднанне–гурток даследчыкаў генеалогіі «Радавод», які займаецца распрацоўкай радаводаў знакамітых беларусаў, стварэннем бібліяграфічнага спісу па генеалогіі і сумежных дысцыплінах, апісаннем старажытных могілак Беларусі, аказаннем метадычнай дапамогі ў пошуку ўласных каранёў.

Але малая зацікаўленасць моладзі, абмежаванае кола ўдзельнікаў, павярхоўны свецкі характар гуртка паспрыялі звароту маёй увагі ў іншы бок.

Будучы праваслаўным хрысціянінам, я з часу ўцаркаўлення шукаў сваю грамаду – супольнасць людзей, блізкіх не толькі па жыццёвых інтарэсах, але па духу.

У чэрвені 2012 я наведаў прыход Мікалая Японскага, што на вуліцы Лідская ў мікрараёне Каменная Горка, і вырашыў маліцца і служыць пры ім. Настаяцель прыходу – айцец Павел Сярдзюк – спрыяльна ставіцца да адраджэння беларускай мовы, культуры і гістарычнай памяці. Тым больш ён пагадзіўся і на развіццё маёй ініцыятывы, накіраванай на тое, каб дапамагчы людзям пазнаваць саміх сябе, аднаўляць сваю родавую памяць, адкрываць таямніцы гісторыі праз лёсы канкрэтных людзей – далёкіх і блізкіх продкаў.

У жніўні 2013 быў распрацаваны план заняткаў школы, вызначаныя іх тэмы, абвешчаны набор усіх ахвочых праз падачу заявак са звесткамі аб сваяках.

На сённяшні дзень у згаданым асветніцкім праекце ў якасці сталых ўдзельнікаў зарэгістравана 35 чалавек. З той прычыны, што некаторыя з нашых слухачоў – жыхары іншых гарадоў і мястэчак (да прыкладу Мастоў, Крупак, Воршы ды інш.), намі было ўведзенае завочнае навучанне, якое ажыццяўляецца праз электронную рассылку неабходных для вучобы матэрыялаў.

Акрамя асобаў, прынятых пасля падачы заявак, нашыя заняткі наведваюць вольныя слухачы, многія з якіх з часам таксама пераходзяць у шэраг заўсёднікаў.

Варта адзначыць, што гэта першы праект такога кшталту ў Беларусі і другі на постсавецкай прасторы (падобная школа дзейнічае ў Санкт-Пецярбуругу і мае пераважна свецкі характар).

НН: Наколькі запатрабаванаю аказалася дзейнасць школы? Хто з’яўляецца яе навучэнцамі?

ВУ: Тое, ці адказала школа сваім першачарговым мэтам, вызначыць час. Усё залежыць ад саміх людзей, іх настойлівасці і руплівасці.

Кожная вартая справа патрабуе істотных намаганняў, якія з часам так ці інакш, але абавязкова прынясуць плён і паспрыяюць лепшаму пазнанню мінулага праз бачанне не безаблічнай аморфнай масы «продкаў», а праз імёны і падзеі жыццядзейнасці канкрэтных родных людзей.

Узроставы дыяпазон навучэнцаў даволі шырокі. Найстарэйшай удзельніцы – 74 гады, самаму малодшаму – 18. Школа ў першую чаргу разлічана на дарослых людзей, якія маюць годны абавязак перад сваімі сям’ёй і родам вярнуць з забыцця страчаныя старонкі мінулага і перадаць іх дзецям.

Тыя, хто пачынаюць займацца гэтай справай, узбагачаюць не толькі сябе і сваю сям’ю, яны узбагачаюць свой род, знаходзяць згубленых і забытых суродзічаў, робячы свой пачэсны ўнёсак у аднаўленне гістарычнай спадчыны і яднанне пакаленняў – памерлых і жывых.

НН: Што менавіта прапануецца ўвазе ўдзельнікаў школы?

ВУ: Шырокі спектр інфармацыі. Адзначаюцца асноўныя духоўныя падставы для заняцця генеалогіяй, акрэсліваюцца першыя крокі пошуку (збор успамінаў, апісанне сямейнага архіву, догляд і апісанне магілаў продкаў); распавядаецца пра ўсходнеславянскія, прозвішчы, імёны і мянушкі; даецца інфармацыя аб асноўных беларускіх і замежных манаграфіях, артыкулах, спісах са звесткамі па генеалогіі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і інш.

Галоўны блок інфармацыі звязаны са сферай архівазнаўства, бо менавіта ў архівах зберагліся ўнікальныя і каштоўныя дакументы з мінулага.

Адмысловая ўвага надаецца інтэрнэт-рэсурсам і сацыяльным сеткам, якія спрыяюць генеалагічнаму пошуку ў часе і прасторы. З мэтай сістэматызацыі сабранай інфармацыі асобны занятак прысвячаецца розным відам яе апрацоўкі, а менавіта тэкставай падачы, пакаленным роспісам і схемам, генеалагічным праграмам.

Гэта цыкл пытанняў, якія мяркуецца асвятліць перад слухачамі школы да Новага году. Пасля Новага году гаворка будзе весціся пра методыку распрацоўкі і практычны досвед у галіне даследавання радаводаў асноўных беларускіх саслоўяў – шляхты, мяшчан, сялян і духавенства.

Мяркуецца прыцягнуць да ўдзелу вядомых спецыялістаў гэтых сфераў. 4 траўня 2014 – заключны занятак, прысвечаны падвядзенню вынікаў.

НН: Якія ўмовы сёння існуюць для даследавання свайго радаводу? Ці супрацоўнічаеце Вы з якімі-небудзь ўстановамі і ініцыятывамі?

ВУ: На сённяшні дзень займацца сваім радаводам – справа пачэсная і перспектыўная. Калі продкі пражывалі на тэрыторыі Беларусі і краінаў бліжняга замежжа, то асаблівых перашкодаў не існуе.

Магчыма працаваць у чытальных залах архіўных установаў самастойна або замаўляць правядзенне даследавання іх супрацоўнікамі.

Трэці варыянт – па дамоўленасці або даверанасці над вашай тэматыкай могуць працаваць прыватныя генеолагі-спецыялісты.

У Беларусі на сённяшні момант генеалогіяй як навукай займаюцца спецыялісты асобных навучальных і навуковых установаў, напрыклад БДУ і Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук.

Наколькі актыўнай дзейнасцю ў гэтым кірунку займаюцца навуковыя і навучальныя ўстановы рэгіёнаў, сказаць не бяруся.

Папулярызацыяй шляхецкай генеалогіі займаюцца некаторыя грамадскія ініцыятывы, напрыклад «Згуртаванне беларускай шляхты».

У апошні час ствараюцца новыя праекты, напрыклад, Цэнтр генеалагічных даследаванняў з адмысловым фондам, арыентаваны на развіццё навуковай генеалогіі.

Самым выбітным беларускім генеолагам-навукоўцам на сённяшні момант з’яўляецца кандыдат гістарычных навук Сяргей Рыбчонак.

Але ў асноўным беларуская генеалогія рухаецца наперад, дзякуючы падзвіжніцкім высілкам аматараў-энтузіастаў, напрыклад, Змітра Дразда, Фёдара Чарняўскага, Васіля Юршы.

Шмат для дадзенай справы робіць мецэнат і выдавец Анатоль Стацкевіч-Чабаганаў. Маю спадзеў, што некаторыя са згаданых асобаў распавядуць пра свой багаты досвед даследчыцкай працы і нашым слухачам.

НН: На якой мове праводзяцца заняткі?

ВУ: Ад пачатку ў правілах школы было вызначана, што мовамі навучання ёсць беларуская і расейская.

Але з нашай ініцыятывы і з жадання навучэнцаў на занятках выкарыстоўваецца беларуская мова, пераважна па-беларуску рыхтуюцца навучальныя і дапаможныя матэрыялы.

Цешыць тое, што многія расейскамоўныя шкаляры да гэтага паставіліся са шчырасцю і разуменнем, успрымаюць мову як належнае і самі намагаюцца задаваць пытанні і адказваць па-беларуску.

НН: У пачатку 90-х пабачыла свет эсэ Ўладзіміра Арлова «Мой радавод да пятага калена, або спроба пазбегнуць выгнання», у якім ён згадвае пра старадаўні звычай нашых продкаў, паводле якога юнак, што дасягаў паўналецця, каб пацвердзіць сваё права годна звацца мужчынам, мусіў, апроч іншых выпрабаванняў, распавесці пра свой радавод да пятага калена. У адваротным выпадку няведанне радаводу ўважалася як непавага да сваіх продкаў, і яго маглі выгнаць як патэнцыйнага здрадніка. Наколькі сённяшнія беларусы могуць паўтарыць легендарны звычай сваіх прашчураў?

ВУ: Калі б і сёння ў нашым грамадстве трымаліся такога звычаю, то на выгнанне належыла б асудзіць каля 75 % нашых суайчыннікаў. Беларусы мала ведаюць пра сваіх продкаў, як правіла, да 3-4 пакалення.

Эпоха бяспамяцтва ўнесла значныя карэктывы ў звычай беларусаў зберагаць памяць пра мінулае. Было небяспечна ведаць пра мінулае, якое магло стаць падставай палітычнага пераследу і грамадскага асуджэння.

Пакаленне прадзедаў імкнулася забыць пра ўчорашні дзень, дзядоў вучылі глядзець наперад і, замест зберагання каранёў і традыцыі, думаць пра «светлую будучыню».

Бацькі ж, народжаныя і ўзгадаваныя ў атмасферы бязвер’я і бяспамяцтва, былі асуджаныя, або прымаць павярхоўнае і несапраўднае, або шукаць спосабы засяваць сваю ўнутраную пустэчу жыццядайным зернем.

Цікава, што большасць нашых слухачоў належыць да пакалення бацькоў, народжаных ў 1950-1960-я гады. Кроў абудзілася ў іх тады, калі прыспеў час.

Вельмі спадзяюся і балюча хварэю за тое, каб нашыя дзеці паміж матэрыяльнымі дабротамі гэтага свету і духоўнымі скарбамі выбіралі ўсё ж апошняе: «Не турбуйцеся і не кажыце: «што нам есці?» альбо: «што піць?» альбо: «у што апрануцца?».

Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі; ведае бо Айцец ваш Нябесны, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым. Шукайце ж найперш Царства Божага і праўды Яго, і гэта ўсё дадасца вам». (Мф. 6:31-33).

***

Ахвочыя больш даведацца пра «Школу практычнай генеалогі», спрычыніцца да яе дзейнасці, супрацоўнічаць або задаць пытанні, могуць звяртацца па наступных кантактах:

+375(29) 399-87-33
e-mail: slepovron@mail.ru (Вадзіму Урублеўскаму).

Гутарыў Зміцер Цярэнцьеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Як штучны інтэлект можа сам пісаць тэксты
Google больш не будзе прадаваць рэкламу на аснове гісторыі праглядаў карыстальнікаў
У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
Трэці запуск Starship Ілана Маска скончыўся выбухам праз 10 хвілін пасля пасадкі. ВІДЭА
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Палітыка і грамадства
Блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ізалятара
Пасольства ЗША заступілася за выселеную ўладамі пратэстанцкую царкву «Новае жыццё»
Шматпавярховік у Новай Баравой памецілі чырвона-зялёным сцягам
Мінздароўя выключыла чатыры краіны з «чырвонага спісу»
На факультэце міжнародных адносін БДУ новы дэкан — Алена Дастанка
Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі выступіў супраць разрыву кантракта Yara з «Беларуськаліем»
Пуцін: Інтэрнэт здольны разбурыць грамадства знутры
Усяго патроху
Абнаўляйце інтэр'ер з вясновымі зніжкамі на плітку і сантэхніку да -80%. Глядзіце, што можна купіць па акцыі
Арляцы вяртаюцца ў Беларусь. Дзімон з Альманскіх балот зімаваў у Судане, а Ляда ляціць з Паўднёвай Афрыкі
Каля Новай Зеландыі знайшлі акул, якія свецяцца ў цемры
У Мінску зробяць 221 дадатковую пляцоўку для гандлю кветкамі
Знаёмцеся з трохлапай, але спрытнай коткай Ледзі — тварам А1 у TikTok ФОТЫ
Ілан Маск збіраецца будаваць горад

36-гадовы брытанец прайшоў больш за 200 км у экзашкілеце
Гандлёвая сетка Green адкрыла клубы бацькоў і гаспадароў гадаванцаў
Спорт
Групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, Кубак Гагарына: Мінспорту зацвердзіла пералік высокіх вынікаў для каманд
«Шахцёр» узяў футбольны Суперкубак па пенальці

Мінскае «Дынама» ў Кубку Гагарына згуляе з піцерскім СКА
Фанаты беларускіх футбольных клубаў масава абвяшчаюць пра байкот матчаў
Аляксандру Лукашэнку прапанавалі стаць ганаровым прэзідэнтам НАК, але ён адмовіўся
Абраны новы выканкам НАК Беларусі. Баскаў захаваў месца
Аляксандр Лукашэнка саступіў пасаду прэзідэнта НАК свайму сыну Віктару
На пасяджэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта не было прынята рашэнняў наконт Беларусі
Здарэнні
У Брэсце каля шматпавярховіка знайшлі цела 13-гадовай дзяўчынкі
У Рэчыцы знайшлі абгарэлае цела жанчыны. Але не было ні дыму, ні агню
«Сазлізнула калена»: у Баранавічах судзяць настаўніка фізкультуры, які ўдарыў вучня. Хлопцу потым рабілі аперацыю
У лесе пад Мінскам падчас пажару ў шалашы загінуў мужчына

На беларускай мяжы ў фуры знайшлі 3 кілаграмы какаіну
«Спрабаваў схавацца ў прыбіральні і пазбавіцца ад грошай». За хабар затрыманы дырэктар Баранавіцкага станкабудаўнічага завода
Над Мінскам будзе лётаць верталёт. Вось дзеля чаго
У Мінску «Судзукі» заціснула паміж трамваем і слупом ФОТА
Карысная інфа
Сіноптыкі паабяцалі пахаладанне ў наступныя дні
У Мінску сёння да +3°, магчымы нават мокры снег
З пятніцы пахаладае
Сіноптыкі расказалі пра анамаліі лютага
Здароўе
Ва ўрадзе распавялі, колькі выдаткуюць на куплю вакцыны ад кавіду
Як вярнуцца да фізічных нагрузак пасля кавіду
BioNTech: Прышчэпку ад кавіду, напэўна, прыйдзецца рабіць рэгулярна
У ЗША ўхвалілі аднадозавую вакцыну ад каранавіруса
Мова
«Мова прафесіі»: стартуе новы праект, які дапаможа пашыраць беларускую мову
Падступная прастата класікі, або Што значыць «…цягам доўгія часіны»
Выйшаў чацвёрты том слоўніка мовы «Нашай Нівы»
«Успомніць, што такое «дзьмухавец», калі бяжыш 10 км/г — складана». У Беларусі практыкуюць новы спосаб вывучэння роднай мовы
Аўто
Будучыня беларускага машынабудавання будзе залежаць ад развіцця ІТ-сектара
Кітайцы зрабілі аналаг Tesla за $4500
Банк гатовы выдаваць крэдыт на куплю Geely. Па якой стаўцы?
Xiaomi задумалася над выпускам уласнага аўтамабіля
Эканоміка
Усе крамы Bigzz не працуюць. Кампанія пайшла на ліквідацыю
Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні дрэваапрацоўчага холдынгу

Даляр сёння падаражэў на дзве капейкі, еўра — на капейку
З 2 сакавіка зноў даражэе аўтамабільнае паліва
Еўра сёння патаннеў на дзве з паловай капейкі
Меркаванні
Шрайбман пра звальненне Шадурскага: Сістэма пазбаўляецца паўтонаў
Што можа хавацца за зняццём Віктара Лукашэнкі і яго прызначэннем у НАК?
Зянон Пазняк: Значная віна ў разбурэнні Купалаўскага тэатра ляжыць на Латушку, бо не прадухіліў дэмаршу акцёраў
Новыя «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!». Прафесіі будучыні і ўсё пра сабак
Гісторыя
З русінаў у ліцвіны. Як у ВКЛ пашыралася Літва і змяншалася Русь
23 лютага — адкуль гэта свята і якія ёсць альтэрнатывы
Сяргей Палуян: імкліва жыў, чаму пайшоў?
«Не зусім здраднікі»: як шляхта лічыла не ганебным перайсці на бок Масквы і як улады ВКЛ змянілі такую свядомасць
Забойства эмігранта: укол парасонам
Электрык, які стаў прэзідэнтам
Дырэктар Інстытута гісторыі кажа, што вёску Бабровічы «спалілі пад бел-чырвонымі-сцягамі». Але гэта містыфікацыя
Культура
Акцыя ад «Галіяфаў»: «Вясна з кнігай»
Беларусы свету пратэстуюць супраць выкарыстання Беларускага таварыства чырвонага крыжа ў палітычных мэтах

Што мы слухалі зімой: 20 найбольш цікавых музычных навінак сезона
«Любоўны настрой» са спісаў найлепшых фільмаў XXI стагоддзя выходзіць на вялікі экран Мінска
«Зямля качэўнікаў», «Борат-2» і мультфільм «Душа»: хто стаў пераможцам «Залатога глобуса»
Памёр вакаліст Brutto Сяргей «Бразіл» Каралёў
Акцёр Алег Гарбуз: Не Латушка разваліў тэатр, гэта — гістарычна наспелыя перамены
Паэтка Наста Кудасава: Лепш настроіцца на доўгае чаканне, тады ў нас хопіць сіл дажыць да перамогі
Навука і тэхналогіі
Як штучны інтэлект можа сам пісаць тэксты
Трэці запуск Starship Ілана Маска скончыўся выбухам праз 10 хвілін пасля пасадкі. ВІДЭА

У Кітаі развіваюць тэхналогію распазнавання эмоцый камерамі відэаназірання. Гэта яшчэ крок да оруэлаўскага кантролю
Google больш не будзе прадаваць рэкламу на аснове гісторыі праглядаў карыстальнікаў
Першая «разумная чыгунка» ў свеце гатова да выпрабаванняў
У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
У TikTok з'явіўся новы небяспечны чэлендж. У кампаніі запэўніваюць, што блакуюць заклікі да яго
У Instagram з'явілася новая функцыя — Live Rooms
Каханне і сэкс
Як склаўся лёс закаханых парачак з вокладкі «Нашай Нівы» за 2013 год?
Памёр бацька Дэніса Родмана. У яго было 29 дзяцей ад 16 жанчын
Маладыя з Мінска вырашылі адсвяткаваць вяселле на нядзельным маршы
Паляк спрабаваў незаконна перасекчы мяжу, каб убачыць каханую дзяўчыну з Беларусі
У Грэцыі адчыніліся легальныя публічныя дамы. Але ёсць вельмі цікавыя ўмовы
Як вытрымаць некалькі тыдняў самаізаляцыі ў сям'і і не рассварыцца. Раіць псіхолаг
Свабодныя адносіны. Мінчук, які жыве адначасова з пяццю партнёркамі, расказаў, як прыйшоў да такога жыцця
Свет
Пуцін: Інтэрнэт здольны разбурыць грамадства знутры
Ва Украіне заявілі пра пачатак трэцяй хвалі пандэміі кавіду
«Яны проста адкрылі па нас агонь»: у М'янме ў сераду падчас пратэстаў загінулі 38 чалавек
Пашынян і кіраўнік парламенцкай апазіцыі правялі перамовы аб правядзенні датэрміновых выбараў

Невядомыя ўзламалі фэйсбук прэзідэнта Кыргызстана
У ЗША да канца вясны вакцынуюць кожнага ахвотнага. Дзеля гэтага Байдэн змусіў супрацоўнічаць нават канкурэнтаў
Майк Пампеа заявіў пра магчымы ўдзел у выбарах 2024 года
На поўдні Швецыі маладзён з нажом напаў на мінакоў. Пацярпелі восем чалавек

Былога кіраўніца МЗС Аўстрыі запрасіла Пуціна на сваё вяселле. Цяпер яе вылучылі ў раду дырэктараў «Раснафты»
Афіша
У суботу адбудзецца канцэрт салідарнасці хору «Унія»
У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу
«Ураджай» купалаўцаў, тэатр Сінгапура і contemporary цырк: новая падборка анлайн-відовішчаў на тыдзень
Лявон Вольскі сёння правядзе анлайн-канцэрт для слухачоў з Украіны
Галоўнае
Блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ізалятара
Як штучны інтэлект можа сам пісаць тэксты
Google больш не будзе прадаваць рэкламу на аснове гісторыі праглядаў карыстальнікаў
Шматпавярховік у Новай Баравой памецілі чырвона-зялёным сцягам
Ва ўрадзе распавялі, колькі выдаткуюць на куплю вакцыны ад кавіду
На факультэце міжнародных адносін БДУ новы дэкан — Алена Дастанка
Акцыя ад «Галіяфаў»: «Вясна з кнігай»
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
«Гэта дробная подлая помста»: кіраўніка АГП Казлова пратрымалі 3 дні на Акрэсціна
Абнаўляйце інтэр'ер з вясновымі зніжкамі на плітку і сантэхніку да -80%. Глядзіце, што можна купіць па акцыі
«Выклікалі тых, хто падпісаў хоць адну петыцыю». Адвакатку Шынкарэвіч пазбавілі ліцэнзіі — яна шукае працу
З’ехаў з краіны гарадскі лідар з Салігорска Уладзімір Шыла
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Разнорабочий, подсобный рабочий, рабочие строительных специальностей вахта без опыта
Стикеровщик / упаковщик вахта проживание без опыта
Фасовщик / фасовщица срочно минск вахта в Минске
Рабочие укладчики, упаковщики, фасовщики (мужчины и женщины)
Грузчик-комплектовщик вахта
Фасовщик / фасовщица срочно без опыта
Упаковщик канцелярии без опыта
Грузчики комплектовщики на кондитерское производство вахта в Минске
Грузчик-комплектовщик вахта
Укладчик-упаковщик, комплектовщик
Фота / Відэа
Знаёмыя вітаюцца: «Прывітанне, тэрарыст!» Раман Пратасевіч узначаліў «Беларусь галаўнога мозгу»
Журналістку Кацярыну Барысевіч асудзілі на рэальны тэрмін — 6 месяцаў калоніі. Арцём Сарокін атрымаў два гады з адтэрміноўкай
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Анекдот. У Беларусі нават снег баіцца ісці…
Анекдот. А помніце, Бабарыка?
Самае чытанае
«Байпол» апублікаваў аўдыя меркаванага выступу Караева перад сілавікамі
Для «Белай Русі» прыдумалі новую назву
Знаёмыя вітаюцца: «Прывітанне, тэрарыст!» Раман Пратасевіч узначаліў «Беларусь галаўнога мозгу»
Жырыноўскі ў гасцях у Карач гаварыў пра далучэнне Беларусі да Расіі. Яна не спрачалася
«Дзяўчынцы быў толькі тыдзень, яны яе вельмі чакалі». Што вядома пра страшную аварыю пад Ваўкавыскам
Самае лайканае
У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Затрымалі да 14 чалавек
«Інтэрны вядуць найцяжэйшых пацыентаў»: вопытныя дактары разбягаюцца з РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, сачыць за парадкам даслалі спецслужбіста 
Маладзёны з відэа збіцця ў «Алмі» расказалі, што насамрэч адбывалася ў краме
«Калі ў Жодзіне прывялі ў душавы пакой з дзюркамі, я думала, пусцяць газ альбо расстраляюць» — Вольга Паўлава пра Акрэсціна і апошняе слова ў судзе, на якім усе плакалі
«Мяне называлі дзядулем-каратыстам». Сустрэліся з 72-гадовым мужчынам, які ўдарыў амапаўца і атрымаў пяць год хіміі
Гарачыя тэмы
Што можа хавацца за зняццём Віктара Лукашэнкі і яго прызначэннем у НАК?
«Дзе наш рэжысёр?! Трэба вярнуцца!» — «Не мае сэнсу, усе загінулі». Гутарка з беларускім ваенным журналістам Сяргеем Марчыкам
Мы падлічылі колькасць паліткрымінальнікаў па абласцях. Лічбы ўражваюць 
У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Затрымалі да 14 чалавек
Чыгуначнік з Полацкага раёна: Хай мяне садзяць у турму, але мая хата будзе бел-чырвона-белай
«Помста за яе пазіцыю». Берасцейскую Жанну Д'Арк перавялі з СІЗА ў Навінкі
Дзядуля пісьменніка Сашы Філіпенкі аб'явіўся праз 36 гадоў. Нагода вас здзівіць
Ціханоўская: Калі б паставілі ўмову: «Сяргей выходзіць, а астатнія сядзяць» — я б сказала «не»
Італьянскі забудоўшчык разбірае краны і сыходзіць, амбіцыйная будоўля «Газпрам-цэнтра» прыпыненая
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Рэклама на NN.BY
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру…
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «ННбай» УНП 193437024.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх