У Якушоўцы гучаў "Магутны Божа".

У Якушоўцы гучаў "Магутны Божа".

Усклалі кветкі да помніка Рамуальду Траўгуту.

Усклалі кветкі да помніка Рамуальду Траўгуту.

На помніку Каліноўскаму зьявілася новая шыльдачка.

На помніку Каліноўскаму зьявілася новая шыльдачка.

Побач з помнікам Каліноўскаму прамаўляе Аляксей Янукевіч, кіраўнік партыі БНФ, адзіны з мінчукоў, хто ў гэты дзень даехаў у Свіслач.

Побач з помнікам Каліноўскаму прамаўляе Аляксей Янукевіч, кіраўнік партыі БНФ, адзіны з мінчукоў, хто ў гэты дзень даехаў у Свіслач.

На магіле Віктара Каліноўскага.

На магіле Віктара Каліноўскага.

Ушанаванне паўстанцаў 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага сёлета ў Свіслачы, няглtдзячы на юбілейныя 150-я ўгодкі паўстання, сабрала як ніколі мала людзей. І як ніколі раней шмат міліцыянтаў у цывільным і нават некалькі відэааператараў, таксама ў цывільным, здымалі на камеры.

Сёлета ў Свіслач ушанаваць паўстанцаў прыехала не болей за 50 чалавек. 

Пераважна гэта былі гарадзенцы, актывісты з Ваўкавыска, мясцовыя актывісты і адзіны мінчук — кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Урачыстасці адбываліся традыцыйна: усклалі кветкі на магіле Віктара Каліноўскага — брата Кастуся Каліноўскага — на гарадскіх могілках, затым арганізавана прайшлі па Свіслачы да помніка Кастусю Каліноўскаму, а таксама да помніка Рамуальду Траўгуту і ўсклалі там кветкі.

Прамовы выступоўцаў былі кароткія і зводзіліся да таго, што героі Беларусі не забытыя і будуць заўсёды шанавацца нашчадкамі. У Свіслачы зусім не выкарыстоўвалася нацыянальная сімволіка, паводле мясцовых актывістаў, міліцыянты загадзя аб гэтым папярэдзілі.

Пасля Свіслачы ўсе арганізавана пераехалі ў Якушоўку, у сядзібу Каліноўскіх. Усклалі кветкі каля крыжа, разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і праспявалі «Магутны Божа». А пасля зрабілі традыцыйны агульны здымак на памяць.

Увесь гэты час за дзеямі назіралі міліцыянты і здымалі на некалькі камераў, але нікога не затрымлівалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?