Прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні прапанаваў пашырыць склад удзельнікаў чэмпіянату свету да 40 зборных [цяпер -- 32]
Плаціні распавёў, за кошт чаго можна дамагчыся павелічэнне квот для Афрыкі і Азіі ў фінальных турнірах чэмпіянату свету.
«Падтрымліваю пазіцыю Блатэра, але не думаю, што гэта варта рабіць за кошт скарачэння колькасці ўдзельнікаў ад Еўропы. Склад турніру можна пашырыць з 32 да 40 камандаў.
У гэтым выпадку мы зможам дадаць дзве зборныя з Афрыкі, дзве — з Азіі , дзве — з Амерыкі, адну — з Акіяніі і адну — з Еўропы», — адзначыў француз.
Акрамя таго, Плаціні заявіў , што з-за пашырэння колькасці ўдзельнікаў працягласць турніру павялічыцца толькі на тры дні.