Былы прэзідэнт Польшчы і лідар «Салідарнасці» пракаментаваў вестку пра смерць прэм'ера краіны ў 1989—1991 гг. Тадэвуша Мазавецкага:
«Гэта вельмі сумна, вельмі сумна. Для мяне, але і для палякаў. (…) Мы працавалі разам, пачынаючы са жніўня 1980 г. Нашы адносіны былі ідэальным, таму ў нас было такое вялікае дасягненне. Пазней яны крыху сапсаваліся, але ён быў найлепшым прэм'ер-міністрам на той час. Акрамя таго, як чалавека, хоць можа і не ведаю яго так добра, але ведаю адно — ён быў чалавекам бездакорным».