28.10.2013 / 12:31

Супрацоўнікі ДАІ са стрэламі затрымалі пяціразовага п'янога парушальніка 2

Чарговая пагоня ДАІ за парушальнікам са стральбой здарылася 27 кастрычніка ў Мінску і Мінскім раёне.

27 кастрычніка прыкладна ў 2.00 супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі на вуліцы Ціміразева была заўважана аўтамашына «БМВ», якая рухалася ў напрамку МКАД са значным перавышэннем хуткасці. Міліцыянеры запатрабавалі спыніцца, але кіроўца толькі павялічваў хуткасць. Падчас пагоні парушальнік неаднаразова ствараў аварыйную сітуацыю патрульнаму аўтамабілю, а таксама сваімі дзеяннямі ствараў рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху.

Рухаючыся па аўтадарозе ў напрамку пасёлка Сёмкава, супрацоўнікі ДПС прынялі рашэнне выкарыстаць табельную зброю для спынення «БМВ», у паветра былі зроблены два папераджальныя стрэлы, але кіроўца працягваў ігнараваць іх патрабаванні. Заехаўшы ў гаражны масіў у Сёмкаве, ён спыніўся, бо ў машыне лопнула кола, і спрабаваў уцячы. Падчас затрымання малады чалавек аказваў супраціўленне.

Кіроўцам аказаўся жыхар Сёмкава 1985 года нараджэння, які не меў правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі.

Малады чалавек затрыманы за кіраванне ў нецвярозым выглядзе ўжо ў пяты раз, у дачыненні да яго за язду ў стане алкагольнага ап'янення двойчы распачыналі крымінальную справу. На гэты раз у крыві парушальніка было выяўлена 1,44 праміле алкаголю.

Паводле слоў кіроўцы, вечарам ён піў піва, пасля чаго сеў за руль. Убачыўшы супрацоўнікаў ДАІ, спалохаўся, спадзяваўся, што здолее ўцячы. У дачыненні да парушальніка складзены чатыры адміністрацыйныя пратаколы.

0
цюбіцейка / Адказаць
28.10.2013 / 17:26
за што баролісь? цяпер такіх пагоняў са стрэлялнінай за другапьянымі стане многа.
0
Прысуд / Адказаць
29.10.2013 / 13:43
изолировать от общества
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру