28.10.2013 / 12:45

Пачаўся прыём заявак на наведванне Палаца Незалежнасці 12

Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Пра тое, што ў новапабудаваны Палац Незалежнасці на праспекце Пераможцаў зможа трапіць кожны жадаючы, за некалькі дзён да яго адкрыцця паведаміў сам Аляксандр Лукашэнка.

«Гэта не рэзідэнцыя прэзідэнта. Там, праўда, ёсць адзін рабочы кабінет для прэзідэнта, больш там кабінетаў няма», — заявіў ён.

У Адміністрацыі кіраўніка краіны паведамілі, што для наведвання Палаца неабходна пакінуць заяўку.

«Дасылайце заяўку на наш факс, мы разгледзім. Але пакуль не спяшайцеся: раней за лістапад экскурсіі ў Палацы Незалежнасці праводзіцца не будуць», — кажуць у прэс-службе.

Урачыстае адкрыццё Палаца Незалежнасці адбылося напрыканцы мінулага тыдня. 24 кастрычніка ў ім прайшло паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на чале з кіраўнікамі Расіі і Казахстана. А 25 кастрычніка будынак сустракаў кіраўнікоў краін СНД, якія прыехалі ў Мінск на саміт Садружнасці незалежных дзяржаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Настаўнік / Адказаць
28.10.2013 / 13:35
У нашай школе ўсім "параілі" на канікулах наведаць плошчу сцяга і палац незалежнасці ;-) (Мінская вобласць)
0
патриёт / Адказаць
28.10.2013 / 13:55
Будзим ходзиць туда красным строям и пець пестни пра парцию и народ-пабедзицель. И там будзим даваць клятву на вернасць важдю и лучшаму другу спарцменав. Ну фсё равно - пакажици мне адну комнату-кабинет прызидзента с ваннай, пра катарую писали апазицыянеры.
0
Саша / Адказаць
28.10.2013 / 14:32
>патриёт Што там глядзець, ванна як ванна.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру