28.10.2013 / 13:58

Мужа забітай дзяўчыны-лучніцы прызналі адэкватным 2

У падазраванага ў забойстве кіраўніка мінскага клуба лучнікоў-аматараў Ганны Сардэчкінай прызналі адэкватным, яму выстаўлена абвінавачанне ў забойстве.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

27-гадовая мінчанка Ганна Сардэчкіна знікла 12 жніўня. Яе былы муж сам звярнуўся ў органы ўнутраных спраў з заявай аб знікненні былой жонкі.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе СК, з'явіліся важкія падставы падазраваць заяўніка ў датычнасці да знікнення жанчыны, а затым і да яе забойства. Падчас расследавання падазроны прызнаўся ва ўчыненні асабліва небяспечнага злачынства і ўказаў, дзе схаваны астанкі забітай, якія знойдзены ў Цнянскім вадасховішчы і лесапаркавай зоне, што прымыкае да яго.

0
Au / Адказаць
28.10.2013 / 19:33
Дзякуй, выправілі. Вэб.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
29.10.2013 / 02:04
Муж дзяўчыны? Панове, думайце што пішаце! Мо муж маладой жанчыны, маладзіцы, калі на тое пайшло?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру