28.10.2013 / 16:12

КДБ: «ФСБ не дазваляе працаваць у Расіі» 4

Прэс-сакратар КДБ Артур Стрэх заяўляе, што беларускія спецслужбы не маюць дачынення да інцыдэнту з затрыманнем былога менеджара БКК Дзьмітрыя Самойлава ў Маскве.

Артур Стрэх: «Ня трэба быць прафэсіяналам, каб пабачыць абсурднасьць інфармацыі, якая распаўсюджваецца асобнымі інтэрнэт-рэсурсамі. Гэтая інфармацыя да таго ж носіць яўна правакацыйны характар.

Вядома, што на дадзены момант Сьледчы камітэт РФ рыхтуе дакумэнты для экстрадыцыі на тэрыторыю РФ Уладзіслава Баўмгертнэра, дзе зь ім і зь іншымі фігурантамі так званай «калійнай справы« будуць праводзіцца неабходныя мерапрыемствы расейскімі праваахоўнымі органамі, у якіх дастаткова магчымасьцяў для правядзеньня апэратыўна-сьледчых дзеяньняў і забесьпячэньня аб’ектыўнага расьсьледаваньня гэтай справы.

Апроч таго, не выклікае ніякіх сумненьняў узровень кампэтэнтнасьці і прафэсіяналізму супрацоўнікаў ФСБ, які дазваляе выключыць магчымасьць працы супрацоўнікаў замежных спэцслужбаў на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.

А адзнаку дзеяньням супрацоўнікаў службы бясьпекі «Ўралкалія» і іхняму псыхалягічнаму стану павінна даваць кіраўніцтва кампаніі, а не КДБ».

Артур Стрэх пацьвердзіў Радыё Свабода, што ў адпаведнасьці з заканадаўствам дзеяньні супрацоўнікаў КДБ на тэрыторыі РФ немагчымыя.

«Гэта выключана, — кажа Артур Стрэх. — Вы можаце сабе ўявіць, як два сяржанты паліцыі з боем адбіваюць у супрацоўнікаў КДБ мэнэджэра «Ўралкалія»? Гэта проста абсурд».

Артур Стрэх заяўляе, што КДБ ня мае зьвестак пра тое, калі адбудзецца экстрадыцыя Ўладзіслава Баўмгертнэра ў Расею: «Па гэтыя зьвесткі трэба зьвяртацца ў Сьледчы камітэт».

На пытаньне, ці мае дачыненьне КДБ РБ да расьсьледаваньня справы Ўладзіслава Баўмгертнэра і іншых мэнэджэраў БКК, Артур Стрэх адказвае: «Не».

Пасьля інцыдэнту на Ленінградзкім вакзале ў Маскве, дзе ў мінулую пятніцу супрацоўнікі спэцслужбаў Беларусі паспрабавалі затрымаць грамадзяніна Расеі, аднаго з топ-мэнэджэраў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія » (БКК ) Дзьмітрыя Самойлава, служба бясьпекі «Ўралкалія» ўзяла пад ахову ўсіх супрацоўнікаў кампаніі, да якіх праяўляюць апэратыўную цікавасьць беларускія сілавікі.

Як паведаміла расейская газэта «Известия», у кампаніі расцэньваюць рызыку іх затрыманьня як высокую. Паводле службы бясьпекі «Ўралкалія», супрацоўнікі КДБ Беларусі ўсталявалі ў Маскве кругласутачныя пасты і сочаць адразу за некалькімі мэнэджэрамі «Ўралкалія».

У кампаніі пацьвердзілі, што ў мінулую пятніцу супрацоўнікі КДБ Беларусі паспрабавалі затрымаць на Ленінградзкім вакзале топ-мэнэджэра БКК Дзьмітрыя Самойлава, які ехаў у Санкт-Пецярбург.

Некалькі апэратыўнікаў у цывільным зьнялі яго проста зь цягніка і паспрабавалі вывесьці з вакзалу, аднак бізнэсмэн падняў шум, які прыцягнуў увагу мясцовай паліцыі. Пасьля нядоўгіх разбораў у аддзяленьні супрацоўнікі КДБ мусілі саступіць.

0
Евгений Максимович / Адказаць
28.10.2013 / 16:25
КДБ: «ФСБ не дазваляе працаваць у Расіі» Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=117084 Филиалу позволено лишь працаваць на месте? :))))))
0
JJ / Адказаць
28.10.2013 / 16:38
Галоўны тролiць Маскву трэцi месяц. Вось i гайдукi ўслед яму. А "нiблагадарны народзец" па абменнiкам бегае, анiяк не зацэнiць пафаснага ходу вялiкага стратэгу.
0
Сярэдні ўзрост / Адказаць
28.10.2013 / 20:36
Гэты "зачос", зразумела, падзяліў нацыю, але, выглядае, што яна й яднаецца пакрысе на фоне гэтага гігантаманьяцкага абсурду. Талерантнымі крокамі, але ўжо, пасьля шматлікага перажытага, перастрававанага, - неадступнымі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру